
Выстава “Служэнне Беларусі”
- Details
- Created on Thursday, 02 August 2007 12:50
Тое, што зроблена народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём у айчыннай і, справядліва кажучы, у еўрапейскай літаратуры, уяўляецца прывабнай суверэннай краінай, якая вызначаецца значнымі падзеямі, запамінальнымі героямі, вялікімі рэсурсамі мудрасці, дабрыні, чалавечнасці, а таксама прыгажосцю сваёй прыроды і, канешне ж, унікальнай, непаўторнай мовай.
Творчыя набыткі гэтага таленавітага мастака станавіліся класікай па меры іх напісання, увайшлі ў чытанкі, падручнікі, хрэстаматыі. Знак высокай якасці стаіць на рамане "Птушкі і гнёзды", аповесцях "Сірочы хлеб", "У сям'і","У Забалоцці днее", "На Быстранцы", "Апошняя сустрэча", "Ніжнія Байдуны", "Золак, убачаны здалёк", апавяданнях, лірычных мініяцюрах, эсэ, творах для дзяцей. Гэта засведчылі і прафесіянальныя літаратуразнаўцы, крытыкі, і шматлікая армія ўдзячных чытачоў не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
90-годдзе з дня нараджэння Янкі Брыля аддзел беларускай літаратуры адзначае выставай "Служэнне Беларусі". На выставе – літаратуразнаўчыя працы пра творчасць Я.Брыля, творы пісьменніка, сярод якіх апошняя кніга нарысаў і эсэ "Парастак" з аўтографам аўтара.


































