eye

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality

Праект «Кожная пятніца – роднае, сваё»

banner-EVERY-FRIDAY

 

Віцебская абласная бібліятэка падтрымлівае ініцыятыву Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і далучаецца да праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».

Нягледзячы на тое, што пятніца – гэта афіцыйны выхадны для абслугоўвання чытачоў, мы штомесяц будзем прапаноўваць праекты, якія можна наведаць у гэты дзень па папярэдняй замове.

Таксама будзем нагадваць пра нашы мультымедыйныя праекты, даступныя анлайн на сайце бібліятэкі.

 

ЖНІВЕНЬ

Віцебшчына ў вайне 1812 года

Пагартаць забытыя старонкі гісторыі і ўзгадаць лёсавызначальныя моманты Айчыннай вайны 1812 года на беларускай зямлі прапануем з дапамогай мультымедыйнага рэсурса «Віцебшчына ў вайне 1812 года».

Ці ведаеце вы, што бітвы, якія адбыліся на віцебскай зямлі летам 1812 года, змаглі нанесці французскай арміі не толькі значны ўрон, але і змяніць ход ваенных падзей?

Ці можаце вы ўявіць сабе, што па вуліцах Віцебску гуляў сам Напалеон? Ён нават планаваў застацца зімаваць у нашым горадзе, размясціўшы свае войскі ў наваколлях на адпачынак, але раптоўна змяніў сваё рашэнне. У ноч на 13 жніўня імператар Францыі пакінуў Віцебск. Назаўжды!

Наша віртуальная экспедыцыя вяртае ўвагу да гэтых і іншых старонак гісторыі:

– якія ўнікальныя гістарычныя факты, што маюць дачыненне да Віцебшчыны, падрабязна апісаў Леў Талстой у рамане «Вайна і мір»?

– што звязвае пісьменніка Стэндаля і Віцебшчыну?

– дзе зараз можна ўбачыць каня расійскага генерала-фельдмаршала Пятра Вітгенштэйна?

 

Паэтычная спадчына Генадзя Бураўкіна

Да 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта і перакладчыка, дыпламата і дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна ў Віцебскай абласной бібліятэцы прадстаўлены кніжныя выставы. Многія вершы Бураўкіна сталі сапраўднай культурнай спадчынай для некалькіх пакаленняў беларусаў, адлюстроўваючы глыбокія эмоцыі і філасофскія развагі пра лёс чалавека. Яго творы напоўнены лірыкай, якая ўзвышае каханне і радасць жыцця.

 

Аўтарскія і калектыўныя паэтычныя зборнікі, публікацыі ў выданнях аб'яднаны ў экспазіцыі «Зусім няможна жыць без Беларусі» ў фае 3-га паверха.

Аддзел краязнаўства +375 212 67-49-11

 

Выстава «Аўтограф на кнізе» ў рамках праекта «Дакрануцца рукой да рарытэта!» размешчана у аддзеле рэдкай кнігі. Тут можна пабачыць і пачытаць любімыя вершы ў выданні, на якім паэт асабіста напісаў прысвячэнне чытачам нашай бібліятэкі.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

ЛІПЕНЬ

Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў

Рэсурс «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў» прадстаўляе чытачам Віцебскай абласной бібліятэкі электронныя версіі газет, якія выходзяць на тэрыторыі Віцебскай вобласці з 1946 года і да сённяшняга дня. Далучыцца да гісторыі рэгіёна дазваляюць абласныя, гарадскія і раённыя выданні, а таксама матэрыялы прадпрыемстваў вобласці.

У раздзеле «Гістарычная даведка» змешчаны факты пра раёны, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Віцебскай вобласці, і зніклі са зменай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў розныя гады.

Каб было зручней арыентавацца, спіс выданняў размешчаны ў алфавітным парадку, а спіс газет па раёнах арганізаваны ў адпаведнасці з сучасным адміністрацыйным падзелам Віцебшчыны.

Архіў папаўняецца новымі дакументамі штодзённа, а ў раздзеле «Навінкі алічбавання» можна даведацца пра апошнія дапаўненні.

Кожны чытач мае магчымасць даследаваць багатую гісторыю нашага рэгіёна ў чытальных залах бібліятэкі, дзе доступ да поўных тэкстаў перыядычных выданняў адкрыты для ўсіх пры наяўнасці чытацкага білета.

 

ЧЭРВЕНЬ

Выстава «Імя ў летапісе. Еўфрасіння Полацкая»

Сярод вядомых дзеячаў беларускай культуры асаблівае месца займае імя Еўфрасінні Полацкай. З ёй суадносіцца не толькі духоўнае жыццё на ўсходнеславянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўся шматвяковая гісторыя Беларусі.

У аддзеле рэдкай кнігі ў рамках праекта «Рарытэт кранаць дазваляецца!» прадстаўлена выстава «Імя ў летапісе. Еўфрасіння Полацкая», прымеркаваная да 925-годдзя з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай.

Упрыгожаннем выставы стала факсімільнае выданне рукапісу XIV ст. «Жыція блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку» (2012), аднаго з найкаштоўнейшых помнікаў старажытнабеларускай літаратуры і агіяграфіі. Духоўныя подзвігі прападобнай Полацкай князёўны-ігуменні адлюстраваны ў Жыціі, складзеным у канцы XII ст. невядомым аўтарам.

На выставе таксама прадстаўлена факсіміле найвялікшага помніка духоўнай культуры і пісьменства, першакнігі Беларусі – Полацкага Евангелля XII ст.

Выстава «Імя ў летапісе. Еўфрасіння Полацкая» працуе да 30 чэрвеня 2026 года.

 

Творчая майстэрня «Вандроўка па чароўнай краіне казак»

Беларускія народныя казкі – гэта не проста цікавыя гісторыі, а ключ да нашай вуснай фальклорнай спадчыны. Яны дапамагаюць пазнаёміцца з багатай культурай роднай краіны на роднай мове, адчуць яе мілагучнасць і прыгажосць.

Веданне герояў казак і класічных сюжэтаў – гэта аснова разумення нацыянальнай культуры. Казкі перадаюць з пакалення ў пакаленне маральныя каштоўнасці, мудрасць і погляд на свет нашых продкаў.

Казачныя героі вучаць дабрыні, смеласці, справядлівасці і павазе да старэйшых. Веданне традыцыйных сюжэтаў дапамагае дзецям лепш разумець сябе і навакольны свет.

Напрыканцы вандроўкі кожны ўдзельнік зможа праявіць сваю фантазію. У нашай творчай майстэрні мы зробім казачнага героя з каляровай паперы, каб пабачыць чароўны свет на ўласныя вочы!

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці + 375 212 66-00-36

 

МАЙ

У аддзеле рэдкай кнігі напярэдадні Дня славянскага пісьменства і культуры прадстаўлена выстава-прагляд «Падарожжа ў свет слова».

У экспазіцыі можна пазнаёміцца з кнігамі кірылічнага друку, зводнымі каталогамі кірылічных кніг, факсіміле кніжных помнікаў, выданнямі, прысвечанымі вывучэнню славянскага пісьменства.

Асобны раздзел выставы расказвае пра гісторыю з'яўлення і развіцця азбук і буквароў. Тут можна ўбачыць факсіміле знакамітага «Буквара» Спірыдона Собаля (1631), пазнаёміцца з мініяцюрным выданнем «Азбукі» (1574), выкананым выдавецтвам «Асвета» ў 1977 г., а таксама факсімільным выданнем «Астрожскай Азбукі» (1578), падрыхтаваным у 1983 г. вядомым вучоным-кнігазнаўцам Яўгенам Неміроўскім.

Экспазіцыя будзе цікавая ўсім аматарам славянскай культуры, гісторыі мовы і кніжнасці. Выстава-прагляд «Падарожжа ў свет слова» працуе ў аддзеле рэдкай кнігі бібліятэкі з 11 па 29 мая.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

Праект «Ваенныя дарогі бібліятэкараў Віцебшчыны» – важны крок у захаванні гістарычнай памяці і прызнанні заслуг усіх, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Яго галоўная мэта – захаваць памяць пра бібліятэкараў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія працавалі ў бібліятэках г. Віцебска і Віцебскай вобласці.

Няхай кожная пятніца ў межах акцыі будзе маленькім напамінам: бібліятэчная гісторыя Беларусі – гэта жывая сувязь з подзвігам тых, хто абараняў краіну і дапамагаў ёй адраджацца.


КРАСАВІК

«Даследчык старадаўняга Віцебска. Аркадзь Падліпскі»

У 2026 годзе сваё 80-годдзе адзначыць краязнаўца, нястомны даследчык Аркадзь Міхайлавіч Падліпскі. Шмат дзесяцігоддзяў ён збірае звесткі не толькі пра наш горад, але і пра людзей, што тут жылі і жывуць. Вынікам гэтай руплівай працы сталі кнігі, кожная з якіх – сапраўднае адкрыццё. На кніжнай выставе ў фае трэцяга паверха абласной бібліятэкі прадстаўлены кнігі даследчыка, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў.

Аддзел краязнаўства +375 212 67-49-11

 

«Нам разам жыць завешчана гісторыяй»

У рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Віцебскай абласной бібліятэцы прадстаўлена выстава «Нам разам жыць завешчана гісторыяй».

У выставачнай зале «Ех Libris» экспануюцца ўнікальныя кнігі, якія прысвечаны выдатным людзям, нацыянальным асветнікам, значным навуковым і культурным падзеям у гісторыі брацкіх народаў.

Сярод выданняў – «Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель» (2024), «Иван Федоров и Франциск Скорина. Открывая новый мир...» (2024), «Космос. Мечта человечества...» (2024), а таксама працы, якія асвятляюць гераічныя старонкі сумеснай гісторыі, такія як «Защищая Отечество...» (2022) пра ўдзел палкоў у Айчыннай вайне 1812 года і «Дорога к маю 1945. На всех, на все четыре года» (2025). Яны выдадзены ў рамках літаратурна-выдавецкага праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», які рэалізуецца па ініцыятыве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Кнігі змяшчаюць унікальныя гістарычныя матэрыялы і архіўныя дакументы, адрозніваюцца высокім узроўнем паліграфічнага і мастацкага афармлення.

Дапаўняюць экспазіцыю рарытэты з фонду аддзела рэдкай кнігі абласной бібліятэкі, у тым ліку факсімільныя выданні кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» і знакамітай «Псалтыры» Францыска Скарыны, а таксама мініяцюрнае выданне «Азбукі» Івана Фёдарава.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

«Святыя заступнікі Віцебшчыны»

7 красавіка – дзень памяці свяціцеля Ціхана (Бялавіна), Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расіі

Гэты дзень – асаблівая нагода ўспомніць пра вялікага свяціцеля, чый шлях служэння неверагодным чынам пераплёўся з гісторыяй і лёсам нашай беларускай зямлі.

Запрашаем больш падрабязна вывучыць маршруты перамяшчэння Уладыкі па Беларусі і даведацца, якія гістарычныя падзеі звязаны з яго знаходжаннем на Віцебшчыне.


САКАВІК

«Вобраз чароўны, вобраз цудоўны»

У выставачнай зале «Ex Libris» прадстаўлена больш за сто вінтажных экспанатаў з калекцыі вядомага віцебскага краязнаўцы і даследчыка Аркадзя Падліпскага.

На савецкіх паштоўках – знакамітыя артысткі тэатра і кіно, выдатныя спартсменкі і зоркі эстрады, а таксама жанчыны-навукоўцы і Героі Вялікай Айчыннай вайны. Выстава ўключае рэдкія карткі пачатку XX стагоддзя, якія адлюстроўваюць моду і стыль той эпохі, а таксама сучасныя творы, натхнёныя класічным мастацтвам.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

«Беларусь у маім сэрцы»

Прапануем школьнікам малодшых класаў праверыць свае веды пра флаг, герб, гімн Беларусі і Віцебска, славутасці нашай краіны і горада, сімволіку ўзораў народнага ткацтва і вышыўкі.

Падчас творчай майстэрні юныя беларусы створаць унікальную паштоўку, упрыгожаную традыцыйным беларускім арнаментам.

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці + 375 212 66-00-36

 

ЛЮТЫ

«Жанчыны Беларусі: на далонях веку, на далонях часу»

У холе трэцяга паверха наладжана кніжная выстава, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны. Прадстаўленыя выданні распавядаюць пра лёс беларускай жанчыны ў гістарычнай рэтраспектыве. Знакамітыя асобы і навукоўцы, жанчыны – Героі Сацыялістычнай Працы і Героі Савецкага Саюза, спартсмены і касманаўты, актрысы і пісьменніцы – іх лёсы непарыўна звязаны з лёсам нашай краіны.

Аддзел краязнаўства +375 212 67-49-11

 

«Важна ведаць кожнаму»

Анлайн-віктарына прысвечана дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь: Дзяржаўнаму сцягу, Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму гімну. У іх змяшчаецца нацыянальны код, і калі ведаць правільны ключ да яго разгадкі, то адкрыецца духоўны свет беларускага народа.

Запрашаем да ўдзелу: пераходзьце па спасылцы, адказвайце на пытанні віктарыны і дзяліцеся сваімі ведамі з сябрамі!

 

«Кніжныя скарбы Беларусі»

Інфармацыйна-аглядная праграма пазнаёміць з рэдкімі выданнямі з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі.

Наведвальнікі не толькі пабачаць помнікі кніжнай культуры Беларусі ХІХ–ХХ стагоддзяў, унікальныя краязнаўчыя выданні, кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, але і будуць мець унікальную магчымасць пагартаць старонкі рарытэтаў.

Аддзел рэдкай кнігі + 375 212 67-00-28

 

«Любімы горад»

У фармаце бібліяквіза ўдзельнікі інфармацыйна-агляднай праграмы павінны будуць адказаць на пытанні пяці тураў, прысвечаных гісторыі Віцебска, яго помнікам і брэндам, а таксама культурнай спадчыне. Заданні накіраваны не толькі на праверку ведаў, але і на развіццё лагічнага мыслення, каманднай працы і ўмення прымаць рашэнні.

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці + 375 212 66-00-36