IFMC, Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 29.10.2021 14:31
- Адноўлена 16.01.2023 15:28
Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC – International Festival Modern Choreography) праводзіцца штогод з 1987 года ў другой палове лістапада. Фестываль стаў першым і да 1997 года заставаўся адзіным форумам сучаснага танца на тэрыторыі былога СССР. Спачатку праходзіў як фестываль нефармальнай моладзі СССР, у 1990–1991 гг. як Усесаюзны фестываль папулярнага танца «Белы сабака». З 1992 года – сучасная назва. З 1997 года – біенале.
Аўтар ідэі і канцэпцыі фестывалю, яго нязменны дырэктар – Марына Раманоўская.
Асноўныя мэты фестывалю – пошукі новых танцавальных формаў, ідэй, фарміраванне новых падыходаў да сучаснай харэаграфіі, папулярызацыя беларускай харэаграфіі ў еўрапейскім і сусветным кантэксце.
Асноўнай пляцоўкай для правядзення фестывалю служыць канцэртная зала «Віцебск».
Праграма IFMC уключае балетныя спектаклі, выступленні тэатраў танца, арыгінальныя мастацкія і фотавыставы, прысвечаныя танцу, практычныя майстар-класы, лекцыі пра сучаснае мастацтва, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі, адкрытыя дыскусіі, кінапаказы. Традыцыйна фестываль завяршаецца гала-канцэртам. На ім аб'яўляюцца імёны лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу IFMC і ўручаецца Гран-пры – грашовая прэмія і галоўны прыз фестывалю, які ўяўляе сабой металічную пласціну з паліраванай латуні з малюнкам ратушы і сімволікай IFMC, дызайн распрацаваў віцебскі мастак Сяргей Бабура.
Асноўнай падзеяй фестывалю з'яўляецца міжнародны конкурс, які праводзіцца раз у два гады і чаргуецца з беларускім конкурсам сучаснай харэаграфіі. У конкурсе прымаюць удзел вядомыя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Германіі, Польшчы, Кітая, Японіі і іншых краін. За ўсю гісторыю фестывалю ў ім прынялі ўдзел аматарскія і прафесійныя калектывы сучаснай харэаграфіі больш як з 40 краін свету. Яны прадстаўляюць і аднаактныя балеты, і фрагменты з балетаў, і харэаграфічныя мініяцюры. Унікальнасць віцебскага конкурсу заключаецца ў тым, што Гран-пры можа быць прысуджана не проста за выдатны харэаграфічны твор, а за створаны і ўпершыню прадстаўлены менавіта ў Віцебску. У 1992 годзе Валянцін Мікалаевіч Елізар'еў упершыню ўзначаліў міжнароднае журы конкурсу сучаснага танца. З тых часоў склад заснавальнікаў фестывалю практычна не мяняўся – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, віцебскія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Гуткоўская, С. За два крокі ад... перамогі / С. Гуткоўская // Мастацтва. – 2007. – № 1. – С. 38–39.
2. Гуткоўская, С. Прастора малых форм / С. Гуткоўская // Мастацтва. – 2019. – № 1. – С. 34–36.
3. Гуткоўская, С. ХХІ фестываль у ХХІ стагоддзі / С. Гуткоўская // Мастацтва. – 2009. – № 1. – С. 16–17.
4. Давідовіч, В. В. Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) / В. В. Давідовіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 483.
5. Ивановский, Ю. Фестиваль, не имеющий аналогов / Ю. Ивановский // Віцебскі рабочы. – 2006. – 11 лістап. – С. 4.
6. Ивченко, Л. Вспоминая лучшее, открывая неизведанное / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 24 лістап. – С. 8.
7. Крупица, Н. Неоконченная пьеса для Терпсихоры / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 1 дек. – С. 5 (9).
8. Крупица, Н. Полет длиною в двадцать лет / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 27 нояб. – С. 7.
9. Кручанкова, В. Усе трэнды мадэрну / В. Кручанкова // Беларусь. – 2014. – № 12. – С. 50–51.
10. Международный фестиваль современной хореографии (IFMC) // Витебская область : справочно-представительский альбом / редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 62.
11. Международный фестиваль современной хореографии // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото В. Базан. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 69.
12. Международный фестиваль современной хореографии // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 117–118.
13. Международный фестиваль современной хореографии // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 701.
14. Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC ў Віцебску // Фестывалі ад А да Я: фестывальны аматарскі рух Беларусі / склад.: Т. М. Яскевіч, Р. І. Вайцяхоўская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020. – С. 217–219.
15. Мілеўская, Я. Рытмы сучаснага горада / Я. Мілеўская // Рэспубліка. – 2017. – 3 лістап. – С. 14.
16. Мушынская, Т. Месца сустрэч змяніць нельга / Т. Мушынская // Мастацтва. – 2002. – № 5–6. – С. 25–29.
17. Мушынская, Т. Параўнанне, у якім усё спасцігаецца / Т. Мушынская // Мастацтва. – 2003. – № 2. – С. 43–45.
18. Попова, В. Ватерлиния тела / В. Попова // Советская Белоруссия. – 2007. – 30 нояб. – С. 10.
19. Святлова, В. Авангардная пластыка самавыяўлення / В. Святлова // Беларусь. – 2008. – № 1. – С. 40–41.
20. Уланоўская, С. Рухавік найноўшага танца / С. Уланоўская // Мастацтва. – 2019. – № 12. – С. 26–29.
СПАСЫЛКІ