Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Адзігітрыя, міжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль. Віцебск, г.

Упершыню Міжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль «Адзігітрыя» пачаўся 4 жніўня 2005 года ў Віцебску. Кожны год фестываль аб'ядноўвае праваслаўную моладзь брацкіх славянскіх народаў і збірае каля 130 удзельнікаў. Праводзіцца ў жніўні ў Віцебску і Віцебскім раёне па благаславенні архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя і аб'ядноўвае выканаўцаў аўтарскай праваслаўнай песні з Беларусі, Расіі і Украіны. Фестываль праходзіць у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сінадальным аддзелам па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы і Сакратарыятам Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД.

Арганізатарамі фэсту з'яўляюцца аддзел па справах моладзі Віцебскай епархіі, Аляксандра-Неўская Лаўра г. Санкт-Пецярбурга і ўпраўленне культуры Віцебскага гарвыканкама.

Мэта фестывалю – аб'яднаць прадстаўнікоў праваслаўных маладзёжных рухаў, музычных калектываў, аўтараў-выканаўцаў, паэтаў, якія займаюцца духоўнай творчасцю, арганізаваць абмен вопытам паміж імі.

У фэсце прымаюць удзел дэлегацыі з Беларусі, Украіны і Расіі. Яны падзяляюцца на дзве ўзроставыя катэгорыі – ад 16 да 30 гадоў і ад 30 гадоў – і спаборнічаюць у розных намінацыях, такіх як «Аўтар-выканаўца», «Выканаўца» і «Аўтарскі калектыў», «Паэт», «Дуэт». Асноўная частка ўдзельнікаў – студэнты розных ВНУ, якія цікавяцца духоўнай музыкай і песнямі. З 2018 года фармат конкурсу некалькі змяніўся – з'явілася намінацыя для дзяцей 5–6 гадоў. Падчас фестывалю праходзяць сольныя канцэрты і выступленні членаў журы, пасяджэнні маладзёжных секцый, лекцыі і круглыя сталы, майстар-класы, маладзёжны баль і фаер-шоу і інш. Удзельнікі размяшчаюцца ў летнім праваслаўным лагеры «Дружба», які знаходзіцца недалёка ад в. Вароны Віцебскага раёна, за дзесяць кіламетраў ад Віцебска. Каля 150 выканаўцаў удзельнічаюць у конкурснай праграме, вынікі якой можна ўбачыць падчас выступлення на віцебскай плошчы Тысячагоддзя, а гала-канцэрты праходзяць у Летнім амфітэатры. Звычайна фестываль завяршаецца Хрэсным ходам з Беларусі ў Расію і з'яўляецца заключным этапам агульнага Хрэснага ходу, які сімвалізуе яднанне народаў. Традыцыйным з'яўляецца Хрэсны ход у Смаленск, дзе ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя».

Фестываль – царкоўнае мерапрыемства і яго значная падзея – Боскія літургіі. Кожны год у саборнай малітве прымаюць удзел госці і жыхары горада.

 

 

Міжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль «Адзігітрыя». г. Віцебск. Фота з сайта http://church.byМіжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль «Адзігітрыя». г. Віцебск. Фота з сайта http://church.byМіжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль «Адзігітрыя». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitprav.byМіжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль «Адзігітрыя». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, Е. Под покровом Путеводительницы / Е. Александрова // Народная газета. – 2011. – 25 жн. – С. IV.

2. Большакова, Е. Веры чистое дыхание / Е. Большакова // Народнае слова. – 2012. – 4 жн. – С. 5.

3. Бондарава, Т. Сяброўства мацуецца ў «Дружбе» / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2013. – 8 жн. – С. 15.

4. Булавка, О. Многоголосие фестиваля / О. Булавка // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 9 жн. – С. 5.

5. Дашкевич, В. «Одигитрия» в лицах / В. Дашкевич // Витебский проспект. – 2013. – 8 авг. – С. 5.

6. Захаров, А. От песни к духовному единству / А. Захаров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 10 авг. – С. 8.

7. Камлёва, Н. Фестиваль, на котором царит любовь / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2014. – 5 авг. – С. 1, 4.

8. Крупица, Н. «Одигитрия» в Витебске / Н. Крупица // Наше православие. – 2018. – № 8 (авг.). – С. 1.

9. Крупица, Н. «Одигитрия» объединяет / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 31 июля. – С. 1.

10. Крупица, Н. «Одигитрия». Наш общий путь / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 6 авг. – С. 7.

11. Крупица, Н. «Одигитрия». Общий путь / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 7 авг. – С. 1, 5.

12. Крупица, Н. Вдохновленные «Одигитрией» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 5 авг. – С. 5.

13. Крупица, Н. Новые интонации «Одигитрии» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 9 авг. – С. 1, 4.

14. Лобан, І. «Адзігітрыя» – васільковае неба славян / І. Лобан // Витебские вести. – 2013. – 3 авг. – С. 16.

15. Матвеев, А. В добрый путь, «Одигидрия»! / А. Матвеев // Наше православие. – 2015. – № 8 (авг.). – С. 1.

16. Олейникова, В. «Общий путь – Одигитрия» / В. Олейникова // Народнае слова. – 2005. – 30 ліп. – С. 4.

17. Пушнякова, А. Жизнь с Богом / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2018. – 7 авг. – С. 6.

18. Пушнякова, А. Покорила «Молитва» / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2017. – 8 авг. – С. 7.

19. Радзіхоўская, І. Духоўная размова пра вечнае / І. Радзіхоўская // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 10 жн. – С. 2.