Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебская сняжынка, міжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах. Віцебск, г.

Міжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка» – адзін з самых прэстыжных беларускіх турніраў па спартыўных бальных танцах. Яго гісторыя пачалася ў 1986 годзе, калі на сцэне Віцебскага педінстытута выступілі дуэты з Мінска, Віцебска і Мазыра. З кожным годам пашыралася геаграфія танцавальнага форуму, павялічвалася колькасць удзельнікаў розных узростаў, і конкурс атрымаў статус міжнароднага.

Рэйтынг «Віцебскай сняжынкі» значна павялічыўся, калі з'явілася права праводзіць турніры сусветнай класіфікацыі (IDSF OPEN) – адкрытыя спаборніцтвы пад эгідай Міжнароднай федэрацыі танцавальнага спорту (World Dance Sport Federation). Гэта значыць, што вынікі пар з катэгорый «моладзь» і «дарослыя» пойдуць у залік іх сусветнага рэйтынгу. Выразных правіл судзейства тут няма. Па 10-бальнай шкале ацэньваюць пачуццё рытму, тэмп, харэаграфію, выгібы цела, становішча ног, артыстызм і нават знешні выгляд.

Сёння «Віцебская сняжынка» прымае лепшыя танцавальныя пары, пераможцаў прэстыжных конкурсаў з-за мяжы. У спаборніцтвах удзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх узроставых груп. Традыцыйна ўдзельнікі дэманструюць сваё майстэрства ў еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах. Самыя юныя пары прадстаўляць на суд журы камбінаваныя праграмы (стандарт+лаціна). Еўрапейская праграма складаецца з павольнага вальса, танга, венскага вальса, павольнага факстрота і квікстэпа, а лацінаамерыканская – самбы, ча-ча-ча, румбы, пасадобля і джайва.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Сусветная федэрацыя танцавальнага спорту, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларускі альянс танцавальнага спорту», грамадскае аб'яднанне «Віцебская абласная федэрацыя танцавальнага спорту», Цэнтр культуры «Віцебск» і грамадскае аб'яднанне «Клуб спартыўнага танца "Фэст"».

Асаблівасцю танцавальнага марафону ў 2019 годзе стала новая форма – міжнародныя спаборніцтвы сярод каманд. Склад каманды – 4 пары з катэгорый «моладзь» (16–18 гадоў) і «моладзь-2» (да 21 года), якія выступаюць у еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах.

У 2021 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй пастаяннай пляцоўкі «Віцебскай сняжынкі» – канцэртнай залы «Віцебск» – спаборніцтвы праходзілі ў спартыўнай зале сярэдняй школы № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна.

 

Міжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка». Фота з сайта https://vitvesti.byМіжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка». Фота з сайта https://vkurier.byМіжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка». Фота з сайта https://vkurier.byМіжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка». Фота з сайта https://vk.comМіжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка». Фота з сайта https://vk.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Большакова, Е. В волшебных ритмах «Витебской снежинки» / Е. Большакова // Народнае слова. – 2011. – 27 студз. – С. 2.

2. Дашкевич, В. «Витебская снежинка» в лицах / В. Дашкевич // Витебский проспект. – 2014. – 23 янв. – С. 9.

3. Конохов, Д. Блеск и грация / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 22 янв. – С. 1–2.

4. Конохов, Д. В вихре граций «Витебской снежинки» / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 21 янв. – С. 1.

5. Конохов, Д. В вихре красок / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 20 янв. – С. 1, 7.

6. Медведева, М. Мерцали в танце снежинки / М. Медведева // Віцебскі рабочы. – 2010. – 28 янв. – С. 3.

7. Метла, А. Феерия танца / А. Метла // Витебский курьер. – 2005. – 25 янв. – С. 1, 4.

8. Пастернак, Т. «Витебская снежинка» закружила венский вальс / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 29 студз. – С. 5.

9. Пастернак, Т. «Витебская снежинка» кружила на паркете / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 22 янв. – С. 1, 5.

10. Пастернак, Т. В ритме румбы и квикстета / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 24 янв. – С. 4.

11. Пастернак, Т. Джайв по-витебски / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 23 янв. – С. 8.

12. Плысов, В. В вихре венского вальса / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 30 янв. – С. 8.

13. Плысов, В. Двадцать пять «Витебских снежинок» / В. Плысов, А. Вронский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 28 янв. – С. 3.

14. Салаўёва, Т. 33-я «Віцебская сняжынка» / Т. Салаўёва // Культура. – 2008. – 16 лют. – С. 12.

15. Сеньков, В. Великолепие турнира / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 23 янв. – С. 4.

16. Соловьева, Т. Бал красоты и грации / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2010. – 28 янв. – С. 12.

17. Степаненко, О. Пленяющая магия движений / О. Степаненко // Витебские вести. – 2014. – 23 янв. – С. 1, 22.

18. Степанская, Т. «Витебская снежинка» в вихре джайва / Т. Степанская // Витебские вести. – 2016. – 26 янв. – С. 8.