Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскі лістапад, адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў. Віцебск, г.

Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад» (да 2016 года – фестываль-свята аўтарскай песні) праводзіцца штогод з 1987 года. У фестывалі прымаюць удзел аўтары-выканаўцы, паэты і перформеры не толькі з Беларусі, але і краін блізкага і далёкага замежжа.

Арганізатары фестывалю – Віцебскі гарвыканкам і Цэнтр культуры «Віцебск».

Мэты і задачы фестывалю: прапаганда і развіццё аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў як складальнікаў гарадской культуры; папулярызацыя твораў удзельнікаў фестывалю; умацаванне культурных сувязяў, абмен вопытам, стварэнне ўмоў для жывых творчых зносін прадстаўнікоў гарадской культуры; выяўленне і развіццё творчага патэнцыялу маладых аўтараў, выканаўцаў, мастакоў; далучэнне моладзі да духоўных каштоўнасцяў.

Фестываль уключае ў сябе конкурс аўтарскай песні, паэзіі, выканаўчага майстэрства і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад», экскурсію па памятных мясцінах горада Віцебска, турнір паэтаў, гала-канцэрт лаўрэатаў конкурсу з уручэннем спецыяльнай узнагароды «Прызнанне», шэраг іншых мерапрыемстваў.

У 2020 годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі з'явілася віртуальная анлайн-пляцоўка, а ў 2021 годзе змянілася ўзроставае абмежаванне конкурсу (10+) – любы жадаючы, якому споўнілася 10 гадоў, можа падаць заяўку да ўдзелу ў конкурсе.

 

Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitebsk.biz

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дольнік, Д. «Віцебскі лістапад» перавёў стрэлкі / Д. Дольнік // Витебский проспект. - 2007. – 1 нояб. – С. 5.

2. Зайцева, В. Юбилейный «Листопад» талантами богат! / В. Зайцева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 5 нояб. – С. 8.

3. Ивченко, Л. Приз за «Счастье» / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 1 нояб. – С. 8.

4. Крупица, Н. Все лучшее за тридцать лет / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 22 окт. – С. 8.

5. Крученкова, О. Крутая витебская «Заварка» / О. Крученкова // Советская Белоруссия. – 2016. – 22 окт. – С. 4.

6. Крыклівец, А. Лістапад над Віцебскам / А. Крыклівец // Полымя. – 2019. – № 1. – С. 85.

7. Кудрэйка, Н. «Віцебскаму лістападу» – быць! / Н. Кудрэйка // Культура. – 2020. – 10 кастр. – С. 8–9.

8. Кудрэйка, Н. Традыцыя жыве: 35 лістападаў Віцебска / Надзея Кудрэйка // Культура. – 2021. – 23 кастр. – С. 13.

9. Мастацтва без межаў // Народная газета. – 2020. – 2 кастр. – С. 31.

10. Пастернак, Т. Листопад под гитару и арт-заварка / Т. Пастернак // Витебские вести. - 2016. – 15 окт. – С. 7.

11. Пукшанскі, А. Бардаў цягне ў Віцебск... / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 5 лістап. – С. 9.

12. Серебренникова, А. Люди и голоса / А. Серебренникова // Витебский проспект. – 2011. – 3 нояб. – С. 4.

13. Соловьева, Т. «Витебский листопад». 20 лет спустя... / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2006. – 19 окт. – С. 2.

14. Шчарбіцкі, А. Зноў гучалі мелодыі «Лістападу»... / А. Шчарбіцкі // Витьбичи. – 2015. – 27 окт. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

Открытый фестиваль авторской песни, поэзии и визуальных искусств «Витебский листопад»