Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пурымшпіль у Віцебску, Міжнародны фестываль. Віцебск, г.

Міжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску» – гумарыстычнае прадстаўленне альбо сцэнка, якую разыгрываюць у свята Пурым у памяць пра яўрэяў, якія жылі на тэрыторыі Старажытнай Персіі. З 1995 года ў дні правядзення яўрэйскага свята Пурым у Віцебску і ладзіцца міжнародны фестываль, падчас якога, прытрымліваючыся народных традыцый, каманды маладзёжных яўрэйскіх клубаў паказваюць на сцэне вясёлыя прадстаўленні пра тое, як мудрая Эстэр і храбры Мардэхай выратавалі яўрэйскі народ. Кожны год тэма тэатральных выступленняў на фестывалі мяняецца. Сцэнічнае рашэнне тэатральнай пастаноўкі можа быць драматычным, харэаграфічным, вакальным, лялечным і іншым – усё залежыць ад калектыву. Фестываль служыць аб'яднанню яўрэйскай моладзі на аснове нацыянальных традыцый, дазваляе сабрацца разам маладзёжным арганізацыям. У межах фестывалю праходзяць розныя мерапрыемствы, звязаныя з гісторыяй і культурай старажытнага народа, экскурсіі па былым яўрэйскім кварталам Віцебска, «шагалаўскім» месцам. Галоўнае дзейства міжнароднага форуму – конкурс пурымскіх тэатральных пастановак. Артысты разыгрываюць сцэнкі, у якіх лейтматывам праходзіць барацьба за справядлівасць, стойкасць духу і любоў. Маладзёжныя клубы з Беларусі, Ізраіля, Украіны, Расіі, ЗША, Германіі, Латвіі і іншых краін прымаюць удзел у фестывалі. Конкурсныя выступленні праходзяць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Адна з традыцый фестывалю – «Момант памяці». Удзельнікі аддаюць дань памяці ахвярам Халакоста на месцы былога віцебскага гета.

Фестываль «Пурымшпіль у Віцебску» арганізаваны Віцебскім абласным аб'яднаннем «Яўрэйская абшчына "Атыква"» пры падтрымцы Галандскага яўрэйскага гуманітарнага фонду, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, Яўрэйскага агенцтва для Ізраіля, Сусветнага саюзу прагрэсіўнага іудаізму, Ізраільскага культурнага цэнтра пры Пасольстве Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь, міжнароднай яўрэйскай студэнцкай арганізацыі «Гілель» і прадстаўніцтва фонду «Аві Хай».

 

Эмблема Міжнароднага фестывалю «Пурымшпіль у Віцебску». Фота з сайта https://www.purimshpil.comМіжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску». Фота з сайта https://www.purimshpil.comМіжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску». Фота з сайта https://www.purimshpil.comМіжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску». Фота з сайта https://www.purimshpil.comМіжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску». Фота з сайта https://www.purimshpil.comМіжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску». Фота з сайта https://www.purimshpil.comМіжнародны фестываль «Пурымшпіль у Віцебску». Фота з сайта https://www.purimshpil.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дронь, О. Пир воображения / О. Дронь // Витебский проспект. – 2004. – 25 марта. – С. 4.

2. Карпас, Е. Гран-при вернулся / Е. Карпас // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 4 апр. – С. 2.

3. Кочеткова, И. Праздник искрометного веселья / И. Кочеткова // Витебский проспект. – 2013. – 14 марта. – С. 4.

4. Крупица, Н. Пуримская радость / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 4 апр. – С. IV.

5. Лукович, Н. Аман опять побеждён / Н. Лукович // Народнае слова. – 2003. – 29 сак. – С. 5.

6. Пастернак, Т. «И я там был!» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 2 апр. – С. 7.

7. Симонович, Д. И вновь веселый Пуримшпиль! / Д. Симонович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 12 апр. – С. 8.

 

СПАСЫЛКІ

Международный фестиваль «Пуримшпиль в Витебске»