Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 01.11.2021 11:49
- Адноўлена 01.11.2021 11:49
Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага праводзіцца кожны год, пачынаючы з 1989-га. Фестываль некалькі разоў мяняў сваю назву: «Фестываль камернай музыкі памяці І. І. Салярцінскага» (1989), «Віцебскі фестываль мастацтваў "Наша спадчына"» (1990), «Віцебскі музычны фестываль памяці І. І. Салярцінскага» (1991). З 1992 года ён набыў статус міжнароднага, з 2004 года – сучасная назва.
Ля вытокаў стварэння фестывалю стаяў Уладзімір Байдаў – адзін з заснавальнікаў і кіраўнік ансамбля салістаў «Класік-авангард» (Мінск).
Заснавальнік – грамадскае аб'яднанне «Віцебскае музычнае таварыства». Арганізатарамі выступілі ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, упраўленне культуры Віцебскага гарвыканкама, саюз музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, Санкт-Пецярбургская дзяржаўная філармонія імя Д. Д. Шастаковіча. З 1997 года фестываль увайшоў у план Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а з 2005 года і да цяперашняга часу ў лік заснавальнікаў і арганізатараў увайшла Віцебская абласная філармонія.
Галоўныя задачы фестывалю – прапаганда класічнай музычнай спадчыны і сучаснага музычнага мастацтва, працяг асветніцкай дзейнасці выдатнага земляка, таленавітага музыказнаўцы і крытыка, заўзятага прапагандыста культуры І. І. Салярцінскага. Гэта фестываль камернай музыкі, адзін з лепшых фестываляў у нашай краіне, які годна прадстаўляе Беларусь на музычнай карце свету.
У рамках фестывалю праводзяцца музычныя канцэрты, выстаўкі, тэатральныя пастаноўкі, кінапаказы. У 1992–2001 гг. праводзіліся навуковыя чытанні «Віцебскі рэнесанс пачатку ХХ стагоддзя», з 2009 года – чытанні адноўлены і прысвечаны праблемам развіцця сучаснай культуры і мастацтва.
Фестывальныя канцэрты праводзіліся ў канцэртнай зале Віцебскага музычнага вучылішча імя І. І. Салярцінскага, а ў апошнія гады з поспехам праходзяць на сцэне абласной філармоніі, дзе ўсталяваны арган і раяль «Steinway».
Удзельнічаюць у фестывалі выдатныя музычныя калектывы і салісты, праграма канцэртаў насычаная і разнастайная. Сярод удзельнікаў фестывалю: выканаўцы і калектывы з Беларусі (В. Скарабагатаў, І. Алоўнікаў, Г. Забара, В. Жывалеўскі, К. Пагарэлая, ансамбль салістаў «Класік-Авангард», дзяржаўны эстрадна-сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, сімфанічны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь), выканаўцы і калектывы з Германіі, Латвіі, Польшчы, Літвы, Нідэрландаў, Швецыі, Швейцарыі, Украіны, Венесуэлы.
За шматгадовую гісторыю на фестывалі прагучалі: творы беларускіх аўтараў XVI–XX стст. (А. Цітова, Я. Д. Голанда, Р. Вардоцкага, М. К. Агінскага, В. Длугарая, А. Соніна, С. Бельцюкова, Н. Усцінавай, В. Капыцько, Ф. Янова-Яноўскага, Г. Суруса, І. Паліводы, В. Войціка, А. Багатырова), старадаўняя музыка XVII–XVIII стст. з «Віленскага сшытка», «Полацкага сшытка», зб. «Планкты», творы М. Радзівіла, Э. Ванджуры, Н. Орды, кампазітараў-класікаў XVIII–XX стст. – І. С. Баха, Г. Гендэля, В. Моцарта, Л. Бетховена, Ф. Шуберта, Ф. Шапэна, Р. Шумана, Ф. Мендэльсона, Д. Расіні, І. Штрауса, Д. Вердзі, К. Дэбюсі, Ф. Легара, Э. Гранадаса, Д. Гершвіна, П. Чайкоўскага, Н. Рымскага-Корсакава, А. Глазунова, С. Рахманінава, Д. Шастаковіча і інш.
Сын І. І. Салярцінскага Дзмітрый Іванавіч, старшыня Санкт-Пецярбургскага таварыства Д. Д. Шастаковіча, даў высокую ацэнку віцебскаму фестывалю: «Па ўзроўні артыстычнага майстэрства – гэта адзін з самых упэўненых музычных праектаў постсавецкай прасторы».
ЛІТАРАТУРА
1. Авік, В. Зімовыя вечары ў гонар Салярцінскага / В. Авік // Культура. – 2018. – 8 снеж. – С. 2.
2. Віцебск. Салярцінскі. Візуалізацыя музыкі : [круглы стол] / Н. Мацаберыдзэ [і інш.] ; падрыхт. Н. Ганул // Мастацтва. – 2017. – № 3. – С. 28–33.
3. Жукова, О. В. Динамика развития художественного пространства Международного музыкального фестиваля имени И. И. Соллертинского // Особенности взаимодействия искусств в художественном пространстве фестивалей Витебского региона : монография / О. В. Жукова. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2019. – С. 56–74.
4. Ивановский, Ю. В память о Соллертинском / Ю. Ивановский // Віцебскі рабочы. – 2002. – 10 дек. – С. 4.
5. Крупица, Н. Время музыки / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 9 дек. – С. 1, 7.
6. Крупица, Н. Декабрь в нотах / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 15 дек. – С. 12.
7. Крупица, Н. Звезды классики на витебской сцене / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 26 апр. – С. 7.
8. Крупица, Н. Необыкновенные классические подарки / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 4 дек. – С. 7.
9. Крупица, Н. Щедрость декабря / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 17 дек. – С. 4.
10. Мацаберидзе, Н. В. Международный музыкальный фестиваль имени И. И. Соллертинского / Н. В. Мацаберидзе // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 116–117.
11. Мацаберыдзе, Н. Імя самога Салярцінскага / Н. Мацаберыдзе // Мастацтва. – 2005. – № 7. – С. 16–17.
12. Международный музыкальный фестиваль им. И. И. Соллертинского // Витебская область : справочно-представительский альбом / редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 63.
13. Международный музыкальный фестиваль имени И. И. Соллертинского, 1989–2011 : история фестиваля, воспоминания, статьи, исследования, материалы научных чтений / [сост.: Н. В. Мацаберидзе, А. Г. Лисов, В. П. Правилов]. – Витебск : Витебская областная типография, 2012. – 340 с.
14. Международный музыкальный фестиваль имени И. И. Соллертинского, 2008–2018 : сборник статей, исследований, материалов научных чтений / сост.: Н. В. Мацаберидзе, Е. М. Подоляк. – Витебск : Витебская областная типография, 2018. – 264 с.
15. Международный музыкальный фестиваль имени И. И. Соллертинского, ХХ : г. Витебск, 29 нояб.–22 дек. 2008 г. / сост. и отв. за вып. Н. В. Мацаберидзе. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – 31 с.
16. Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 481–482.
17. Пастернак, Т. Музыкальный аккорд декабря / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 12 дек. – С. 4.
18. Пастернак, Т. Небывалый уровень музыкального фестиваля / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 1 снеж. – С. 4.
19. Пукшанскі, А. Геніям прысвячаецца / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 14 снеж. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Международный музыкальный фестиваль имени И. И. Соллертинского. Витебская областная филармония