Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Менестрэль, фестываль гітарнай музыкі. Віцебск, г.

Афішы фестывалю «Менестрэль» упершыню ўбачылі свет у лютым 1992 года. Аўтар ідэі – Эдуард Чарніўчан.

Першапачаткова фестываль быў прысвечаны класічнай спадчыне і называўся «Камерны фестываль класічнай гітарнай музыкі». З 1994 года фестываль пашырыў свае межы і аматары гітары мелі магчымасць пачуць музыку таленавітых аранжыроўшчыкаў і кампазітараў-сучаснікаў, пазнаёміцца з гітарнымі школамі.

Гітара прадстаўлялася не толькі як сольны інструмент, яна гучала ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра, у якасці акампанементу або ў дуэце з фартэпіяна, скрыпкай, флейтай.

Віцебскі фестываль гітарыстаў наведвалі рок-музыканты з Масквы – Іван Смірноў і Віктар Зінчук, вядомы расійскі кампазітар Мікіта Кошкін, амерыканскі гітарыст Курт Радармер. Пастаяннымі гасцямі былі вядомыя беларускія выканаўцы – Ян Скрыган, Наталля Ліпніцкая, ДзіДзюЛя і іншыя.

Адметнай рысай фестывалю «Менестрэль» з'яўлялася камернасць публічных канцэртаў – утульная абстаноўка невялікай залы (да 200 чалавек), столікі для гледачоў, свечкі. Сцэна і музыканты знаходзіліся ва ўмовах адзінай тэатральнай дэкарацыі ўсяго дзейства: «унутраны дворык радавога маёнтка», «вуліцы горада эпохі сярэдневякоўя». У кантэксце выступленняў выкарыстоўваліся спецыяльна створаныя слайд-фільмы, паэтычныя чытанні, выставы жывапісу.

Канцэрты праходзілі пры аншлагах. І з 1994 года ў праграме фестывалю быў прадугледжаны гала-канцэрт у вялікай зале культурна-дзелавога цэнтра (1100 чалавек). Праводзіўся заўсёды ў лютым, да 2008 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ивановский, Ю. Живой звук гитары / Ю. Ивановский // Віцебскі рабочы. – 2006. – 10 сак. – С. 16.

2. Кочетов, С. Камерный фестиваль гитарной музыки «Менестрель» / С. Кочетов // Витебский курьер. – 1998. – 4 марта. – С. 1.

3. Крупица, Н. Где ты был, «Менестрель»? / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 26 февр. – С. 5.

4. Крупица, Н. Романс о «Менестреле» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 1 марта. – С. 5.

5. Пастернак, Т. Встречаем весну с «Менестрелем» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 23 лют. – С. 5.

6. Пастернак, Т. Лирический лад гитары / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2005. – 10 сак. – С. 1.

7. Пастернак, Т. Накануне весны, традиционно / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 27 лют. – С. 2.

8. Пастернак, Т. Три вечера с «Менестрелем» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 4 сак. – С. 5.

9. Пашкевич, С. Отзвенели «Менестрели» / С. Пашкевич // Витебский проспект. – 2008. – 6 сак. – С. 20.

10. Фестиваль гитарной музыки «Менестрель» // Витебская область : справочно-представительский альбом / редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 62–63.