Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Браслаўскія зарніцы, Міжнароднае свята традыцыйнай культуры. Браслаў, г.

Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» вядзе сваю гісторыю з 1967 года.

Першыя афіцыйныя «Браслаўскія зарніцы» прайшлі ў 1967 годзе і былі задуманы не толькі як песенны фестываль, але і як своеасаблівае падвядзенне вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу. Ля іх вытокаў стаялі тагачасны сакратар па ідэалогіі райкама партыі Барыс Лысы і загадчыца аддзела культуры Валянціна Вашчанка.

Прататыпам «Браслаўскіх зарніц» сталі масавыя песенныя святы, якія праводзіліся ў Прыбалтыцы.

За больш чым паўвекавы шлях яно вырасла з мясцовага мерапрыемства ў маштабны творчы праект, які ведаюць далёка за межамі Беларусі, стала своеасаблівай візітнай карткай рэгіёну. Сёння «Браслаўскія зарніцы» ўваходзяць у тройку найстарэйшых песенных праектаў нашай краіны, а на Віцебшчыне гэта ўвогуле самы багаты на ўзрост фестываль. Прыняць удзел у ім – гонар для творчых калектываў. За доўгія гады існавання ў міжнародным свяце прынялі ўдзел творчыя калектывы Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Венесуэлы, Сербіі, Кітая.

Звычайна свята праводзіцца ў канцы мая або пачатку чэрвеня і ўключае ў сябе двухдзённую праграму. У яе ўваходзяць выступленні калектываў песні і танцаў розных гарадоў і краін, фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», харавая асамблея, тэатралізаванае шэсце, выступленні папулярных эстрадных выканаўцаў.

Традыцыйнае месца правядзення – лесапарк «Леснічоўка» і Замкавая гара. Спецыяльна для выступлення хору ў Леснічоўцы была пабудавана эстрадная пляцоўка з прыступкамі.

На працягу ўсёй гісторыі правядзення свята яму штогод надаваліся дэвіз ці тэматыка. Так, лозунгамі былі юбілеі заснавання дзяржавы і камуністычнай партыі, гадавіны святкавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прысвячалася свята моладзі, ахове дзяцінства і інш.

Спачатку мерапрыемства задумвалася як песенны конкурс. У 1998 годзе «Браслаўскія зарніцы» набылі статус абласнога свята, а ў 2002 яны праводзіліся пад эгідай еўрарэгіёна «Азёрны край» і сабралі творчыя калектывы з краін – удзельніц гэтай арганізацыі. У 2009 годзе свята атрымала статус міжнароднага і праводзіцца з мэтай адраджэння, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры.

Свята «Браслаўскія зарніцы» спалучае ў сабе дух аўтэнтычнасці і сярэднявечча. Гасцям свята даецца магчымасць убачыць выступленні самадзейных калектываў Беларусі і краін блізкага замежжа, паўдзельнічаць у народных абрадах, старадаўніх забавах і майстар-класах па традыцыйных рамёствах і сярэднявечных танцах.

Арганізатары свята – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт.

 

Інфармацыя падрыхтавана па па матэрыялах сайта http://belsmi.by.

 

Фотаздымак з сайта http://www.braslav-star.byФотаздымак з сайта http://www.braslav-star.byФотаздымак з сайта http://www.braslav-star.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Браслаўскія зарніцы // Фестывалі ад А да Я : фестывальны аматарскі рух Беларусі / склад.: Т. М. Яскевіч, Р. І. Вайцяхоўская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020. – С. 46–49.

2. «Браслаўскія зарніцы–2021»: брэндавае свята вярнулася / падрыхт. Алена Набеева, Казімір Пятушка, Вольга Патаповіч // Браслаўская звязда. – 2021. – 2 чэрв. – С. 4–5.

3. Буланава, В. Меч Брачыслава: спалучэнне гісторыі і сучаснасці на Замкавай гары / В. Буланава // Браслаўская звязда. – 2017. – 31 мая. – С. 4.

4. Каладынскі, В. Свята для сапраўдных сяброў / Вячаслаў Каладынскі // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 9 июня. – С. II. – (Прил.: Вечерний Витебск).

5. Кука, Т. В. «Браслаўскія зарніцы» / Т. В. Кука // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 108.

6. Пашкевіч, Т. Песня даўжынёй у паўстагоддзя / Тамара Пашкевіч // Витебские вести. – 2022. – 7 июня. – С. 13.

7. Рагін, Я. На трох вялікіх і мудрых кітах / Яўген Рагін // Культура. – 2022. – 5 сак. – С. 11.

8. Райчонак, С. «Браслаўскім зарніцам» – 55 год! / Сяргей Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2022. – 15 чэрв. – С. 3.

9. Сидорович, О. И. Обереги Браславщины. Праздник открывает горизонты // Витебщина на рубеже тысячелетий / О. И. Сидорович. – Минск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 2017. – С. 293.