Жураўлі і журавіны Міёрскага краю, Рэспубліканскі экалагічны фестываль. Мёры, г.
- Подробности
- Створана 26.01.2023 10:24
- Адноўлена 26.01.2023 10:24
З 2012 года кожны верасень экамерапрыемства «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» праходзіць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Ельня», які носіць міжнародны статус Рамсарскага ўгоддзя.
Месца і час правядзення незвычайнага свята выбраны нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя гэтага, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 4000 шэрых журавоў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія прыпыняюцца на адпачынак на балоце Ельня падчас восеньскай міграцыі. Таму кожны, хто прыязджае на экафестываль, не толькі наведвае заказнік і знаёміцца з яго флорай і фаўнай, але далучаецца да займальнага занятку – бердвочынгу (а канкрэтна – назіранню за жураўлямі) і вучыцца збору карысных і смачных ягад.
Традыцыйна арнітолагі і аматары беларускай прыроды змогуць здзейсніць прагулку па экасцежках і паназіраць за птушкамі ў натуральных умовах. Бясплатны аўтобус дастаўляе ўсіх жадаючых паназіраць за шэрымі журавамі на навакольныя палі Мёраў. Кожны можа паназіраць за вялікай колькасцю журавоў і зрабіць незабыўныя здымкі. Экскурсію праводзяць прафесійныя арнітолагі.
Акрамя яркіх сустрэч з птушкамі, госці фестывалю змогуцьі прыняць удзел у экалагічных гульнях, выбраць лепшую сядзібу Мёрскага раёна, купіць на памяць пра свята зробленыя рукамі мясцовых майстроў сувеніры, а таксама пачаставацца журавінавым морсам, рознымі прысмакамі з журавінаў і закупіць гэтыя ягады пра запас на зіму.
З 2022 года экалагічны фестываль набыў статус рэспубліканскага.
Мерапрыемства арганізавана праектам Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міёрскім райвыканкамам.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайтаў: https://miory.vitebsk-region.gov.by, https://www.belarustourism.by.
ЛІТАРАТУРА
1. Баніфатава, М. З юбілеем, экалагічнае свята! / Марыя Баніфатава ; гутарыла Наталія Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2021. – 25 верас. – С. 2.
2. Басикирская, Е. Где журавли, там и журавины / Елена Басикирская // Сельская газета. – 2022. – 27 сент. – С. 12.
3. Басікірская, А. Жураўлі зляцеліся ў Міёры / Алена Басікірская // Сельская газета. – 2021. – 28 сент. – С. 13.
4. Гвоздзева, А. Мёрскі смак / Аляксандра Гвоздзева // Звязда. – 2022. – 27 верас. – С. 5.
5. «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» // Миорский край родина моего счастья / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Издатель ИП Молодечкин О. В., 2018. – С. 27.
6. Миорская жемчужина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 30 сент. – С. VII.
7. Озерский, А. Под песни журавлей за красными ягодами / Александр Озерский // Витебские вести. – 2022. – 27 сент. – С. 13.
8. Пашкевіч, Т. З краем знаёміць фестываль / Тамара Пашкевіч // Витебские вести. – 2021. – 28 сент. – С. 7.
9. Станкевіч, Н. Юбілей у дождж – да дабрабыту / Наталія Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2021. – 28 верас. – С. 3.
10. Хілько, Х. Жураўлі і журавіны Міёрскага краю / Хрысціна Хілько // Алеся. – 2019. – № 9. – С. 28–29.
СПАСЫЛКІ