Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

У госці да Лепельскага Цмока, фестываль міфалогіі. Лепель, г.

З 2013 года фестываль міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока» праводзіўся ў Лепелі ва ўрочышчы Цмока (Дракона) – гарадскім парку.

Паводле беларускай міфалогіі, Цмок лічыцца захавальнікам прэснай вады, а таксама апекуном сямейных каштоўнасцяў. Лепельскі Цмок з'яўляецца вядомай міфалагічнай істотай, апісанай беларускім пісьменнікам У. Караткевічам. У кнігах У. Караткевіча Цмок жыў у Лепельскім возеры. Дзякуючы намаганням мясцовых энтузіястаў Лепельскі Цмок стаў рэгіянальным турыстычным брэндам, а ў гонар міфалагічнага героя ў Лепелі быў устаноўлены помнік на беразе возера.

Традыцыйна удзельнікамі мерапрыемства з'яўляюцца калектывы мастацкай творчасці з Беларусі, Расіі, Польшчы, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Кітая, Славакіі і іншых краін, якія дэманструюць сваю творчасць на нацыянальнай мове, выкарыстоўваючы аўтэнтычныя міфалагічныя рэканструкцыі-стылізацыі, інтэрактыўныя праграмы, песні, танцы; майстры народных мастацкіх рамёстваў; клубы нацыянальнай кухні і іншыя.

Фэст праходзіць на розных пляцоўках: «Музычны алімп», «Дзіцячы пагорак», «Танцавальная лагчына», «Даліна майстроў», «Кулінарны востраў», «Турыстычнае ўзбярэжжа», «Магічны яр» і інш.

Гасцям фестывалю прадстаўляюцца шматжанравыя выразы нацыянальнай, культурнай, моўнай і этнічнай самабытнасці беларусаў і краін-удзельніц. Акрамя таго, ёсць магчымасць паўдзельнічаць ва ўнікальных інтэрактывах, наведаць кулінарныя майстар-класы, канцэртныя пляцоўкі.

У 2019 годзе на Лепельшчыне вырашылі аб'яднаць у адну маштабную імпрэзу два фэсты, прысвечаныя славянскім міфам і легендам – «У госці да Лепельскага Цмока» і «Міфы на балоце» трансфармаваліся ў Міжнародны фестываль міфалогіі «Шлях Цмока». Фестываль «Шлях Цмока» праводзіцца на тэрыторыі цэнтральнай сядзібы Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў вёсцы Домжарыцы Лепельскага раёна.

Асноўнымі арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Лепельскі райвыканкам, Бярэзінскі біясферны запаведнік.

 

Па матэрыялах сайтаў https://omcnt.by і https://belkraj.by.

 

На фестывалі міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока». Фотаздымак з сайта https://zviazda.byНа фестывалі міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока». Фотаздымак з сайта https://zviazda.byНа фестывалі міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока». Фотаздымак з сайта https://zviazda.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Будкевич, М. Добродушный Цмок и скульптор с бензопилой / Мария Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 26 авг. – С. VI.

2. Галанава, В. Дзе гучаць крывічы / В. Галанава ; гутарыла Н. Кудрэйка // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 24 жн. – С. 15.

3. Карнеева, В. Містыка, дый толькі : у госці да Лепельскага Цмока / В. Карнеева // Беларусь. – 2017. – № 7. – С. 32–33.

4. Леонович, Ю. Как приручить дракона / Юлиана Леонович // СБ. Беларусь сегодня. – 2022. – 23 авг. – С. 17.

5. Мікалаеў, Я. Ва Урочышчы Цмока / Я. Мікалаеў // Лепельскі край. – 2018. – 24 жн. – С. 9.

6. Мисник, Я. Гостей порадовал Цмок / Яна Мисник // Лепельскі край. – 2021. – 24 жн. – С. 5.

7. Цялятка, А. «У госці да лепельскага Цмока» : традыцыйны міжнародны фестываль міфалогіі адбыўся ў Лепелі ў пяты раз / А. Цялятка // Витебские вести. – 2018. – 21 авг. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

Международный фестиваль «У госці да Лепельскага Цмока»

Край міфаў

В Лепеле состоялся фестиваль мифологии «В гости к Лепельскому Дракону»

Лепельский Цмок переселился в Березинский заповедник