Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, Міжнародны. Полацк, г.

Першы фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі адбыўся ў Полацку ў 1988 годзе і меў статус усесаюзнага.

Ініцыятарам правядзення фестывалю быў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага хору Міністэрства культуры СССР Валерый Палянскі.

За сваю шматгадовую гісторыю фестываль набыў свой твар, заняў асаблівае месца ў культурным жыцці не толькі Віцебшчыны, а і Беларусі. У старажытным Полацку ў Сафійскім саборы збіраюцца лепшыя камерныя выканаўцы з Беларусі, Ізраіля, Літвы, Германіі, Расіі, Італіі і іншых краін. Пад купаламі велічнай полацкай Сафіі штогод гучаць шэдэўры старадаўняй камернай музыкі і творы вядомых кампазітараў сучаснасці.

Падчас фестывалю ўвазе слухачоў прадстаўлены творы сусветнай класікі, а таксама сучаснай камернай і харавой музыкі.

З 2015 года ў рамках фестывалю адзін раз на два гады праводзіцца абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс «І. С. Бах і XXI стагоддзе».

Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі спрыяе папулярызацыі выканальніцкага майстэрства ў галіне камернай музыкі, з'яўляецца захавальнікам традыцый камернага музыцыравання на тэрыторыі нашай краіны.

На працягу больш чым 30 гадоў фестываль уваходзіць у шэраг найбольш значных падзей музычнага жыцця Беларусі.

 

 

У канцэртнай зале Сафійскага сабору. Фотаздымак з сайта https://www.sb.byЗа арганам Ксенія Пагарэлая. Фотаздымак з сайта https://www.sb.byДырыжор Раіль Садыкаў. Фотаздымак з сайта https://www.sb.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васільева, А. Па магутных гукавых хвалях : фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку / Алена Васільева // Мастацтва. – 2017. – № 8. – С. 30–32.

2. Залесская, С. Полоцк аплодировал Йозефу Гайдну / С. Залесская // Белорусская нива. – 2013. – 9 апр. —– С. 7.

3. Каленик, Е. На крыльях весны / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 10 крас. – С. 8.

4. Мартынова, Е. Е. Международный фестиваль старинной и современной камерной музыки / Е. Е. Мартынова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 118–119.

5. Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі // Фестывалі ад А да Я : фестывальны аматарскі рух Беларусі / склад.: Т. М. Яскевіч, Р. І. Вайцяхоўская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020. – С. 220–223.

6. Чабатарова, Т. У Полацку адкрыўся ХХII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі / Т. Чабатарова // Вольнае Глыбокае. – 2009. – 2 крас. – С. 6.