Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Званы Сафіі, фестываль арганнай музыкі, міжнародны. Полацк, г.

«Званы Сафіі» – міжнародны фестываль арганнай музыкі, які праходзіць штогод у Полацку, пачынаючы з 1996 года. Фестываль праводзіцца ў канцэртнай зале Сафійскага сабора г. Полацка і з'яўляецца адным з традыцыйных высокамастацкіх фестываляў у галіне арганнай музыкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Культурнае значэнне фестывалю складаецца са знаёмства шырокай аўдыторыі гледачоў з класічнай спадчынай кампазітараў мінулых стагоддзяў, лепшымі сучаснымі кампазітарамі з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Галоўная мэта фестывалю – папулярызацыя выканаўчага майстэрства беларускіх музыкаў і развіццё творчых сувязяў з арганістамі замежных краін.

Дзякуючы гэтаму міжнароднаму праекту Полацк кожную восень становіцца цэнтрам сусветнага арганнага выканальніцтва, падчас якога аматары «жывой» музыкі з розных куткоў Беларусі і шматлікія госці горада змогуць атрымаць асалоду ад гучання полацкага аргана ў выкананні знакамітых музыкантаў з розных краін свету: Расіі, Польшчы, Германіі, Швецыі, Японіі і іншых.

Ідэя правядзення фестывалю належыць заслужанай артыстцы Беларусі, арганістцы канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай. Арганізатары форуму – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Канцэртная зала Сафійскага сабора

Па матэрыялах сайта http://polotsk.museum.by.

 

 

Арганістка Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая. Фотаздымак з сайта http://sophia.polotsk.museum.byXXV Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі», 2020. А. Шмітаў (Расія). Фотаздымак з сайта http://sophia.polotsk.museum.byКамерны аркестр «Еўропа-Цэнтр» (Беларусь). Фотаздымак з сайта http://sophia.polotsk.museum.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бунцэвіч, Н. Я. Арганныя "Званы" / Н. Бунцэвіч // Культура. – 2019. – 19 кастр. – С. 3.

2. Гудзей-Каштальян, В. Р. «Званы Сафіі» / В. Р. Гудзей-Каштальян // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 101–102.

3. Званы Сафіі // Фестывалі ад А да Я : фестывальны аматарскі рух Беларусі / склад.: Т. М. Яскевіч, Р. І. Вайцяхоўская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020. – С. 154–157.

4. Каленік, А. Восень. Гучыць арган / А. Каленік // Полацкі веснік. – 2018. – 30 кастр. – С. 1.

5. Малашеня, Л. В созвучии с органом / Лариса Малашеня // Витебские вести. – 2019. – 17 окт. – С. 22.

6. Мдивани, Т. Г. Музыкальная жизнь Полоцка: от любительского музицирования к профессиональной концертной деятельности / Т. Г. Мдивани // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск, 2013 Вып. 14. – С. 168–177.

7. Селедкова, А. И. «Званы Сафіі» / А. И. Селедкова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 450–451.

 

СПАСЫЛКІ

Восеньскія мелодыі Сафіі

Международный фестиваль органной музыки «Званы Сафіі»