Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

SPRAVA, фестываль-узаемадзеянне, міжнародны. Чашніцкі раён, Белая Царква, в., Чарэя, аг.

Першы фестываль эксперыментальнага мастацтва SPRAVA адбыўся 12–13 жніўня 2017 года ў вёсцы Белая Царква і аграгарадку Чарэя – гістарычна багатых, але закінутых месцах. Мерапрыемства аб'яднала архітэктараў, гісторыкаў, мастакоў, рамеснікаў, музыкаў і наведвальнікаў для збудавання невялікіх архітэктурных аб'ектаў вакол Чарэйскага возера.

SPRAVA – гэта міжнародны фестываль-узаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі, які праводзіцца штогод у канцы ліпеня – жніўні.

Заснавальнікі фэсту – рэжысёры Мацвей Сабураў, Каця Аверкава і музыка Сяргей Краўчанка. Галоўную мэту фестывалю яны сфармулявалі так: SPRAVA – гэта вопыт узаемадзеяння з прыродным і культурным ландшафтам сродкамі сучаснага мастацтва, рамяства і музыкі».

Задача праекта – за некалькі гадоў стварыць новую культурную прастору ў рэгіёне (музейныя пляцоўкі і экспазіцыі пад адкрытым небам, адукацыйныя міні-цэнтры і творчыя рэзідэнцыі) і зрабіць яго кропкай прыцягнення як для замежных турыстаў, так і для саміх беларусаў.

Музычная канцэпцыя фестывалю – спалучэнне народных традыцый і сучаснасці. Мэта гэтага мерапрыемства не проста пацешыць гасцей, але яшчэ і далучыць іх да беларускай гісторыі, прыроды і культуры.

Фестываль традыцыйна доўжыцца некалькі дзён у фармаце open air. Гэта значыць, што ўсе мерапрыемствы і канцэрты праходзяць пад адкрытым небам.

Для зручнасці пражывання арганізаваны кемпінг, можна спыніцца ў гатэлі ў 10 км ад месца фестывалю, або ў доме «Паляўнічага і рыбака» ў вёсцы Чарэя.

Падчас першага фестывалю ў 2017 годзе міжнародная група столяраў узвяла сцэну-канструктар, на якой праводзяцца канцэрты з удзелам беларускіх музыкаў, лекцыі і майстар-класы. Прастора кожны год папаўняецца архітэктурнымі збудаваннямі: галоўная сцэна, магічны лес з ленд-арт аб'ектамі, пляж-сцэна (шаткавалка) – эксперыментальная эмбіент сцэна з візуальным, тэатральным зместам і вежа (mechta) – электронная і ды-джэй сцэна, днём « назіральная пляцоўка для назірання за птушкамі.

Іншыя актыўнасці фестывалю: тэатр, зносіны з аўтарамі кніг, публічныя чытанні, ціхія экскурсіі, маркет рамеснікаў, майстар-класы, сустрэча з арнітолагам і шмат іншага.

Унікальнасць фестывалю выдатна адбівалася ў музычным лайнапе (заяўленым складзе выканаўцаў), які праводзіць слухачоў праз вялікую колькасць стыляў – ад фальклору, джаза і харавой музыкі да нойзу (музычны жанр, у якім выкарыстоўваюцца гукі, часцей штучнага і тэхнагеннага паходжання) і эмбіента (жанр электроннай музыкі, які характарызуецца апорай на тэмбравыя мадуляцыі, адсутнасцю рытму і «атмасферным» гучаннем).

Лакацыя фестывалю – паўвостраў у Чарэйскім возеры, які захаваў сляды некалькіх гістарычных эпох. Галоўная славутасць – Траецкая царква 16–17 стагоддзяў з выдатнай акустыкай. Менавіта фестывальны паўвостраў, яго складаны ландшафт, дух і атмасфера фарміруюць усю праграму фестывалю. На паўвостраве зусім па-асабліваму гучыць класічная і сучасная музыка ў акадэмічным выкананні.

Фестываль Sprava – гэта міжнародны фестываль мастацтваў, які аб'ядноўвае музыкаў, мастакоў, гісторыкаў, архітэктараў. На Sprava можна паслухаць эксперыментальную музыку, лекцыі, паўдзельнічаць у пленэрах і майстар-класах.

Музычная праграма кожнага фестывалю дастаткова ўнікальная. Тут выступаюць прадстаўнікі не толькі Беларусі, але і Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы.

SPRAVA – гэта фестываль месца, які ўпэўнена займае нішу пакуль адзінага ў Беларусі soul-фестывалю.

 

Па матэрыялах сайтаў vetliva.ru, downshifter.by, spravafestival.by, travel.by, holiday.by/

 

Фестываль SPRAVA. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.byФестываль SPRAVA. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.byФестываль SPRAVA. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.byФестываль SPRAVA. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.byФестываль SPRAVA. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.byФестываль SPRAVA. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аверкава, К. Sprava: адным не справіцца / К. Аверкава ; гутарыла В. Молакава // Культура. – 2018. – 28 ліп. – С. 2–3.

2. Жукова, Г. Место встречи – Белая Церковь / Галина Жукова // Витебские вести. – 2022. – 9 авг. – С. 14.

3. Молакава, В. Такая «Справа»: арт-вёска ў 160 кіламетрах ад сталіцы / В. Молакава // Культура. – 2017. – 22 ліп. – С. 3.

4. Незвычайная «SPRAVA» / старонку падрыхтавала В. Юркевіч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 18 ліп. – С. 4.

5. Пушнякова, А. Поработали СПРАВно, повеселились славно / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2019. – 15 авг. – С. 22.

6. Рожко, Д. Полуостров душевного равновесия / Дарья Рожко // Сельская газета. – 2022. – 9 авг. – С. 13.

7. Сабураў, М. Ад «сталяркі» да нейрабіялогіі / М. Сабураў ; гутарыў А. Клімаў // Культура. – 2017. – 9 верас. – С. 13.

8. Свірын, І. Імпэт аказаўся заразлівым / І. Свірын // Культура. – 2018. – 11 жн. – С. 4.

9. Юркевич, В. Симбиоз места и музыки / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2019. – 6 жн. – С. 1, 5.

 

СПАСЫЛКІ

Афіцыйны сайт фестывалю SPRAVA

Культура, природа, гармония. На берегу Черейского озера прошел фестиваль-взаимодействие Sprava

SPRAVA. Фестиваль места

Опен-эйров много не бывает. Фоторепортаж с фестиваля Sprava