Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Viva Braslav Open Air, фестываль музыкі. Браслаўскі раён, Браслаў, г.

«Viva Braslav Open Air» – штогадовы фестываль музыкі, які праводзіцца ў другую палову лета ў горадзе Браславе. З'яўляецца адным з найбуйнейшых музычных фестываляў у Беларусі.

«Viva Braslav Open Air» заснаваны ў 2013 годзе меснымі жыхарамі братамі Алегам і Яўгенам Лабуцямі. Першыя 2 фестывалі, якія праходзілі ў 2013 і 2014 гадах, праводзіліся на гарадскім стадыёне. Арганізатары планавалі правесці фестываль на пляжы, але для гэтага, на час правядзення фестывалю, трэба было перакрываць дарогу рэспубліканскага значэння.

У 2015 годзе фестывалю споўнілася 3 гады і ён «пераехаў» на цэнтральны пляж Браслава на беразе возера Дрывяты.

З 2016 года на фестывалі з'явілася другая сцэна – Aqua stage, на якой выступалі беларускія дыджэі. Наведвальнікі фестывалю маглі наведаць кірмаш і майстар-класы, сабраць каманду і пазмагацца ў пляжны валейбол або футбол, варкаўт, амерыканскі футбол, вейкбордынг, крос-кантры, слэклайн, баскетбол, наведаць «Чэшскі Месяц-парк», а таксама Фестываль фарбаў Color Fest.

У 2021 годзе на фестывалі было 4 музычныя пляцоўкі – 1 асноўная і 3 дадатковых, на якіх можна пачуць шмат добрай музыкі і ўбачыць папулярных выканаўцаў з Расіі, Украіны, Беларусі і краін Еўропы.

Музыка нон-стоп да самага світання – гэта open-air «Viva Braslav» на Браслаўскіх азёрах.

 

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://be.wikipedia.org.

 

 

01.jpg02.jpg03.jpg04.jpg05.jpg06.jpg

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бренды родного края. Браславский район / отв. за вып. Александр Озерский, Тамара Пашкевич // Витебские вести. – 2021. – 6 июля. – С. 12–13.

2. Зубкова, М. Из Браслава в Апулию / М. Зубкова // Знамя юности. – 2019. – 1 авг. – С. 3.

3. Малашеня, Л. Весна музыкальная / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 31 марта. – С. 16.

4. Набеева, Е. Viva Braslav: на волне музыки и спорта / Елена Набеева // Браслаўская звязда. – 2022. – 3 жн. – С. 1.

5. Овсепьян, И. Волны, музыка, драйв / И. Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 30 июля. – С. 8–9.

6. Озерский, А. Идея набрала размах / Александр Озерский // Витебские вести. – 2020. – 3 дек. – С. 19.

7. Пашкевич, Т. Viva Braslav, Viva молодежь! / Тамара Пашкевич // Витебские вести. – 2022. – 2 авг. – С. 14.

8. Пятушка, А. Творчыя педагогі з крэатыўнымі ідэямі / А. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2019. – 31 ліп. – С. 6.

9. Терентьева, Е. На Браславских озёрах: туристов будем удивлять / Е. Терентьева // Алеся. – 2016. – № 6. – С. 26–30.

10. Як два браты з Браслава стварылі фестываль, на які з'язджаецца больш за 20 тысяч чалавек // Вольнае Глыбокае. – 2018. – 9 жн. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

Афіцыйны сайт Viva Braslav

«Хотим сделать из Браслава Ибицу». Как два брата из деревни превратили провинциальную дискотеку в один из крупнейших оупен-эйров РБ