Воўчая гара. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 07:26
- Адноўлена 01.09.2020 14:46
Воўчая Гара знаходзіцца на мяжы з Браслаўскім раёнам, у наваколлях вёсак Крынкі, Камарышкі, Лажкоўшчына, Маслюлёўшчына, хутара Воўчая Гара над узроўнем мора 206 м. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад Пераброддзя і за 16 км на паўночны захад ад Мёр.
Утварылася 15–16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга (паазёрскага) зледзянення. Уяўляе краявое канцова-марэннае ўтварэнне постмаксімальнай фазы.
Адклады – марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі. Даўжыня – 1,6 км, шырыня – 1,1 км, бачная вышыня – 30 м.
Былы культавы пагорак.
ЛІТАРАТУРА
1. География // Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л. А. Мателенок ; фото О. В. Молодечкин, Л. А. Мателенок. – Новополоцк, 2006. – С. 5–6.
2. Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк, 2007. – 50 с. : ил. – (Краеведы Витебщины о любимом крае).
3. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – 630 с.