Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вішнёвы фестываль, Міжнароднае свята. Глыбоцкі раён, Глыбокае, г.

6 снежня 2012 года ў горадзе Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу творчых работ па прасоўванні гарадоў і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь у рамках III Міжнароднага форуму «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць». Праект «Вішнёвы фестываль», прадстаўлены Глыбоцкім раёнам, які заняў ганаровае другое месца, паклаў пачатак у працэсе вяртання Глыбоцкаму краю ранейшага ганаровага звання «Горад-сад». Вішнёвыя дрэвы можна ўбачыць у кожным двары Глыбоцкага раёна. Гэта дзякуючы таму, што ў 20–30 гг. XIX стагоддзя глыбачанін-селекцыянер Баляслаў Лапыр вывеў ўласныя зімаўстойлівыя гатункі вішань – гібрыд вішні і чарэшні з салодкімі, сакавітымі і буйнымі пладамі.

Першыя пазыўныя Вішнёвага фестывалю прагучалі ў 2013 г. Ён праходзіць кожны год і праграма мерапрыемстваў фэсту заўсёды насычаная. Тут выступаюць грамадскія аб'яднанні, праводзяцца канферэнцыі, пленэры, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы, гульні, канцэрты, выступленні замежных калектываў, этна-вечарынкі, конкурсы баяністаў, турыстычны конкурс Miss Extreme World, і, абавязкова, святочнае шэсце з удзелам Вішнёвай Каралевы, а таксама дэгустацыя вішні. Вішнёвы фестываль наведвае шмат замежных гасцей.

У 2013 годзе ў Глыбокім у гонар правядзення першага «Вішнёвага фэсту» ўсталявана манументальна-дэкаратыўная скульптура «Вішанька», якая стала яшчэ адной славутасцю для жыхароў і гасцей Глыбоччыны.

У 2017 г. фестываль набыў міжнародны статус.

 

Лагатып Дэкаратыўная скульптура «Вішанька». Фотаздымак з сайта https://news.tut.byСвяточная праграма з удзелам Вішнёвай Каралевы падчас Вішнёвага фестывалю ў г. Глыбокае. Фотаздымак з сайта https://kraj.by

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Вишневый аромат праздничных дней / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 30 июля. – С. 4.

2. Берникович, Д. В честь спелой вишни / Д. Берникович // Витебские вести. – 2013. – 3 авг. – С. 8.

3. Голесник, С. Здесь и улитки – вишневые / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2016. – 28 июля. – С. ІІІ.

4. Голесник, С. Здесь сладка даже кислая вишня / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2013. – 18 июля. – С. VIII.

5. Зинкевич, А. Вишневая фиерия / А. Зинкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 1 авг. – С. VI.

6. Зінкевіч, А. Віравала, звінела свята ў вішнёвай сталіцы... / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 27 ліп. – С. 1, 4–5.

7. Зінкевіч, А. Вітала вішнёвая сталіца / А. Зінкевіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 26 июля. – С. VI.

8. Зінкевіч, А. І зноў у нашым горадзе свята! / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 15 ліп. – С. 1.

9. Капшуль, Г. Якое свята без каралевы! / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 22 ліп. – С. 4.

10. Минакова, Н. Вишневый фестиваль: сладкая глубокская вишня превратила районный праздник в международный / Н. Минакова // Хозяин. – 2017. – № 8. – С. 6–7.

11. Наумова, А. Все оттенки вишневого Глубокого / А. Наумова // Сельская газета. – 2018. – 17 июля. – С. 8.

12. Пяты міжнародны вішнёвы фестываль у Глыбокім : спецыяльны выпуск // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 19 ліп. – С. 1–8.

13. Пяць фестывальных гадоў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 19 ліп. – С. 4–5.

14. Ропат, В. Ах, вішня-вішанька... / В. Ропат // Культура. - 2016. – 30 ліп. – С. 12.

15. Скрабатун, У. Вішня, вішанька! : у Глыбокім распачаўся першы тыднёвы Вішнёвы фэст / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. - 2013. – 25 ліп. – С. 4.

16. Сутула, Г. «Вішнёвы фестываль-2018» вітае сяброў / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 21 ліп. – С. 4.

17. Сутула, Г. «Па-Глыбоцку дзіўна-спеўна адкружыў вішнёвы баль» / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 26 ліп. – С. 4–5.

18. Ускова, Т. Глубокий вишневый мотив / Т. Ускова // Сельская газета. – 2017. – 22 июля. – С. 1, 3.

19. Хайноўская, А. Бывай, ягадка-вішанька, да наступнага лета! / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 12 жн. – С. 8.

20. Хайноўская, А. Вішнёвы фестываль збірае сяброў / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 29 ліп. – С. 3.

21. Хилько, К. Забеги улиток, прием у королевы вишни и рубиновые сады / К. Хилько // Народная газета. – 2019. – 2 жн. – С. 12. – (Прил.: Союзное вече).