Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр народны. Браслаўскі раён, г. Браслаў

Народны тэатр сярод шматлікіх самадзейных калектываў Браслаўшчыны па праву лічыцца старажылам раённай культуры. Яго больш чым паўвекавая гісторыя пачалася яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, у час ваеннага ліхалецця. У 1944 годзе, калі горад пакінулі гітлераўскія захопнікі, група энтузіястаў тэатральнага мастацтва рызыкнула стварыць самадзейны гурток.

У 1961 годзе тэатральны гурток атрымаў званне «народны».

Кіраўнікамі ў розныя гады былі: В. Галкін (1948–1952, 1958–1972), А. Ламберт (1953–1957), У. Сівіцкі (1972–1974), Г. Міхайлава (1975–1977), Т. Міхайлава (1978–1979), Н. Ісаенка (з 1981), І. Кандрашова, Э. Багдановіч, І. Крот (з 1985), В. Рушкоўскі (з 1997). З 2005 года Браслаўскім народным тэатрам кіруе Яўген Набееў.

Намаганні і талент тэатральнай трупы высока ацэньвалі гледачы і спецыялісты. Пачынаючы з 60-х гадоў, народны тэатр станавіўся дыпламантам абласных і рэспубліканскіх фестываляў самадзейнага мастацтва.

Сярод пастановак ёсць беларускія і рускія класічныя п'есы – «Мінулася кату масленіца» А. Астроўскага, «Жаніцьба» М. Гогаля, «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча, пастаноўкі сучаснай, у т. л. беларускай драматургіі – «Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка, «Злавацца не трэба» В. Зуба, «Чужое дзіця» В. Шкваркіна, «Дзяўчына і красавік» Т. Ян, «Адважнае сэрца» І. Эвальд і інш.

Браслаўскі народны тэатр працуе пры раённым Цэнтры культуры. Асноўнай яго мэтай з'яўляецца развіццё тэатральнага мастацтва для маладога пакалення. Народны тэатр ажыццяўляе пастаноўку спектакляў рознай тэматыкі. Народны тэатр вядзе актыўную папулярызацыю беларускай культуры.

Калектыў народнага тэатра г. Браслаў падчас тэатральнай пастаноўкі. Фотаздымак з сайта http://www.braslav-star.by

ЛІТАРАТУРА

1. Брас, А. «Паўлінка» ад браслаўчан / А. Брас // Браслаўская звязда. – 2017. – 21 кастр. – С. 6.

2. Брас, А. Прэм'ера ваеннага спектакля / А. Брас // Браслаўская звязда. – 2016. – 21 мая. – С. 3.

3. Буланава, В. Жыццё, асветленае рампай / В. Буланава // Браслаўская звязда. – 2008. – 2 лют. – С. 7.

4. Буланава, В. Народны – значыць заслужаны і любімы / В. Буланава // Браслаўская звязда. – 2008. – 23 студз. – С. 3.

5. Вайцяховіч, А. Хто стаяў ля вытокаў / А. Вайцяховіч // Браслаўская звязда. – 2008. – 20 снеж. – С. 3.

6. Каладынскі, В. Аб'ядноўвае творчасць / В. Каладынскі // Браслаўская звязда. – 2013. – 30 кастр. – С. 2.

7. Клішкоў, Д. Новы спектакль / Д. Клішкоў // Браслаўская звязда. – 2003. – 28 мая. – С. 2.

8. Мікалаеў, Д. Новы спектакль / Д. Мікалаеў // Браслаўская звязда. – 1999. – 13 лют. – С. 2.

9. Рушкоўскі, В. В. Браслаўскі народны тэатр / В. В. Рушкоўскі // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 161.

10. Шпаковская, Г. «Рядовые» на браславской сцене / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2012. – 11 мая. – С. 10.