Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр гульні «Лёлі». Браслаўскі раён, г. Браслаў

Народны тэатр гульні «Лёлі» быў створаны ў 1991 годзе пры Браслаўскім гарадскім Доме культуры. У 1997 годзе калектыву прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

Асноўнай мэтай дзейнасці тэатральнага калектыву з'яўляецца развіццё і прапаганда беларускай нацыянальнай культуры, эстэтычнае выхаванне.

У рэпертуар уваходзяць тэатралізаваныя гульнёвыя праграмы з беларускімі народнымі гульнямі. Тэатр гульні дазваляе бліжэй пазнаёміцца з беларускімі абрадамі, гульнямі.

Калектыў – лаўрэат і дыпламант шматлікіх фестываляў. Сярод іх: фестываль усебеларускага народнага гумару «Аўцюкі» (2000; Калінкавіцкі раён), міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (2007; г. Паставы) і інш. Таксама тэатральны калектыў вядомы не толькі ў рэспубліцы, але і ў блізкім замежжы.

Сёння калектыў тэатра гульні «Лёлі» складаецца з 15 чалавек розных прафесій ва ўзросце ад 22 да 40 гадоў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Впереди – «Лёли» / Е. Алимова // Витебские вести. – 2016. – 28 июля. – С. 19.

2. Кука, Т. В. Браславский народный театр игры «Лёлі» / Т. В. Кука // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 100–101.

3. Палулех, З. «Лёлі» гледачам падабаюцца / З. Палулех // Браслаўская звязда. – 2007. – 23 мая. – С. 5–6.