Калектыў народны фальклорны «Вярба». Браслаўскі раён, в. Дрысвяты
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 17.01.2019 10:51
Народны фальклорны калектыў «Вярба» працуе пры Дрысвяцкім сельскім Доме культуры. Заснаваны ў 1989 годзе, калектыў працягвае існаваць і радаваць сваіх прыхільнікаў творчасцю. Ля вытокаў стаяла Эмілія Шавэла, менавіта яна заклала традыцыі калектыву і абумовіла яго асноўную місію – адраджаць аўтэнтычныя творы.
За доўгі час існавання «Вярба» пацвердзіла званне «народны» 6 разоў. Сёння ў калектыў уваходзяць 16 чалавек, якія вядуць актыўную творчую дзейнасць. На іх рахунку яркія выступленні на святах вёсак Браслаўшчыны, каталіцкіх і праваслаўных мерапрыемствах, фестывалі «Браслаўскія зарніцы». Народны фальклорны калектыў часта запрашаюць выступаць у Літву і Латвію. «Вярбу» заўсёды цёпла прымаюць гледачы.
У рэпертуары – толькі мясцовыя беларускія і польскія песні, танцы, гульні, абрады. Акрамя аднаўлення песеннай спадчыны, удзельнікі калектыву займаюцца тэатральнымі пастаноўкамі па мясцовых легендах і паданнях, дзе спалучаюцца песні, танцы і гульні.
«Вярба» мае багатую скарбонку ўзнагарод. Калектыў не застаецца без дыпломаў на розных мерапрыемствах і нават быў запрошаны на здымкі тэлеперадачы «Наперад у мінулае», дзе адбіралася 100 песень для Беларусі.
Сёння калектывам кіруе Тэрэза Гламбоцкая.
ЛІТАРАТУРА
1. Бялусь, А. Пасля Гродна – у Польшчу / А. Бялусь // Браслаўская звязда. – 2002. – 15 чэрв. – С. 2.
2. Іоніна, З. Дагда сустракала сяброў / З. Іоніна // Браслаўская звязда. – 2015. – 5 жн. – С. 5.
3. Пашкевіч, Т. Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2008. – 23 студз. – С. 2, 4.