Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў заслужаны аматарскі Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль «Паазер’е». Пастаўскі раён, г. Паставы

3 мэтай захавання выканальніцкіх традыцый у Пастаўскай музычнай школе ў 1991 годзе быў створаны новы фальклорны ансамбль «Паазер'е» (з 2007 г. дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза), які з'явіўся прамым нашчадкам і прадаўжацелем груздаўскіх музычных традыцый. Удзельнікі «Паазер'я» – выкладчыкі Пастаўскай школы мастацтваў. Ад самага моманту свайго стварэння ансамбль праводзіць актыўную канцэртную дзейнасць, няспынна павышае сваё майстэрства, прымае ўдзел у конкурсах і фестывалях раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

У 1993 г. калектыву прысвоена званне «Народны самадзейны калектыў». А ў 2003 г. за вялікі ўклад у развіццё самадзейнага нацыянальнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства, зберажэнне мясцовых традыцый фальклорнаму ансамблю «Паазер'е» было нададзена ганаровае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

Інструментальны склад «Паазер'я» традыцыйны: дыятанічныя цымбалы, скрыпкі, гармонікі, бубен.

Рэпертуар цалкам заснаваны на мясцовых мелодыях: заліхвацкія полькі «Уха-ха», «Агульніца», «Завіруха», «Рум», полькі ад назваў вёсак «Груздаўская», «Соўкаўская», жартоўная «Гуся-сюся»; павольныя і меладычныя вальсы «Спатканне», «Ніначка», «Незабудачка», «Васількі», «Восень», а таксама мазуркі, кракавяк, абэрак, факстрот. У рэпертуары ансамбля песні, якія на працягу многіх гадоў спяваюцца на Пастаўшчыне. «Паазер'е» вылучаецца яскравай індывідуальнасцю і самабытнай манерай выканання. Штогод ён аднаўляе і пашырае свой рэпертуар, імкнецца зрабіць так, каб яго выступленні былі цікавымі для розных катэгорый слухачоў.

За гады свайго існавання калектыў пабываў з канцэртамі ў розных кутках нашай краіны, таксама ў Літве, Латвіі, Малдове, Расіі, Украіне, Эстоніі, Югаславіі.

Мастацкі кіраўнік ансамбля – Анатоль Собаль.

 

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Паазер’е» Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Фатаздымак з сайта http://www.postawy.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль «Паазер'е» дзяржаўнай установы адукацыі «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза» // Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь / склад., аўт. тэксту: І. І. Галабурда, А. І. Кавалёў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 26–27.

2. Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь фольклорный ансамбль «Паазер'е» Поставской школы искусств имени Антония Тизенгауза // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 36–37.

3. Падгайская, А. Нашчадкі груздаўскіх музыкаў / А. Падгайская // Белорусская нива. – 2005. – 11 февр. – С. 6.

4. Собаль, А. Мы iграем не за грошы / А. Собаль // Витебский курьер. – 2000. – 24 окт. – С. 3.

5. Собаль, А. А. Пастаўскі заслужаны аматарскі фальклорны ансамбль «Паазер'е» / А. А. Собаль // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 141–142.

6. Соболь, А. А. Поставский заслуженный любительский фольклорный ансамбль «Паазер'е» / А. А. Соболь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 360.

7. Шапавалава, А. Запрасілі на фестывалі / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2015. – 12 снеж. – С. 4.

8. Шапавалава, А. Зачаравала гасцей «Паазер'е» / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2006. – 21 чэрв. – С. 3.

9. Шапавалава, А. Цымбальная сталіца / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2015. – 12 лют. – С. 8.

10. Шык, У. «Увесь свет улюблёны ў даўнішнюю музыку» / У. Шык // Вольнае Глыбокае. – 2004. – 4–10 сак. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

1. Брыльянт у россыпах культурнай спадчыны