Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны народнай музыкі і песні «Заранка». Пастаўскі раён, г. п. Варапаева

Ансамбль народнай музыкі і песні «Заранка» Варапаеўскай музычнай школы (зараз Варапаеўская дзіцячая школа мастацтваў) у цяперашнім выглядзе існуе з 1998 г. У сакавіку 2001 года ансамбль атрымаў званне «народны самадзейны калектыў».

Галоўны напрамак творчай дзейнасці калектыву – прапаганда народнай беларускай музыкі і песні, ад старадаўніх вытокаў да яе цяперашніх узораў.

У калектыве граматна і творча падыходзяць да фарміравання рэпертуару. Аснову яго складаюць апрацоўкі сямейна-бытавых і любоўна-лірычных беларускіх народных песень, лепшыя ўзоры інструментальных найгрышаў мясцовых музыкантаў.

У склад ансамбля ўваходзяць наступныя інструменты: жалейка, дудка, цымбалы, скрыпка, гармонік, баян, бас-гітара, дуда, ліра, вялікая група ўдарных.

Значнай падзеяй ў жыцці калектыву стала яго запрашэнне на міжнародны фестываль народнай творчасці ў г. Семяцічы (Польшча), а ў 2014 г. ансамбль стаў удзельнікам абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» і Міжнароднага этнафестывалю «Госці» у г. Рэзекне (Латвія).

Мастацкі кіраўнік ансамбля – Жагула Валянцін Пятровіч.

Народны ансамбль народнай музыкі і песні «Заранка» Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Фотаздымак з сайта http://www.postavy.by

ЛІТАРАТУРА

1. Гамзовіч, Р. Захавальнікі музычных традыцый – ансамблі «Паазер'е» і «Заранка» Пастаўскага раёна / Р. Гамзовіч // Голас Радзiмы. – 2006. – 21 снеж. – С. 7.

2. Курыловіч, П. Свежасцю вее, як ранкам, калі спявае «Заранка» / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2009. – 2 ліп. – С. 15.

3. Народный ансамбль народной музыки и песни «Заранка» учителей Воропаевской детской школы искусств // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 43.

4. Шапавалава, А. «Заранка» ярка ззяла на польскім небасхіле / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2005. – 13 жн. – С. 3.