Ансамбль народны народнай песні «Вітанне». Пастаўскі раён, г. Паставы
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 13:38
Народны ансамбль народнай песні «Вітанне» быў створаны ў 1982 г. на базе Пастаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў хормайстрам І. Макоўскай. Праз 5 гадоў плённай працы ён быў удастоены ганаровага звання «народны самадзейны калектыў». У цяперашні час ансамбль дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў імя А. Тызенгаўза пад кіраўніцтвам таленавітага музыканта Ірыны Рагіні.
У склад ансамбля ўваходзяць 6 чалавек вакальнай групы і 6 – інструментальнай групы, у асноўным гэта настаўнікі Пастаўскай школы мастацтваў. Акампанімент: скрыпкі, дудачка, баяны, кантрабас, ударныя інструменты.
У калектыве вядзецца пастаянная праца над пастаноўкай галасоў удзельнікаў ансамбля. У падборы рэпертуара ансамбль не абмяжоўваецца нейкай пэўнай тэматыкай, а заўседы імкнецца падабраць такую праграму, якая зацікавіла б любога слухача. Значная ўвага надаецца харэаграфіі, пластыцы рухаў.
Асноўным творчым накірункам ансамбля з'яўляецца прапаганда нацыянальнага песеннага фальклору, зберажэнне і развіццё выканальніцкіх традыцый, што склаліся на Пастаўшчыне.
Ансамбль «Вітанне» ўдзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, Міжнародных фестывалях «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, а таксама музычных святах ў Латвіі, Літве і Польшчы.
ЛІТАРАТУРА
1. Народный ансамбль народной песни «Вітанне» Поставской детской школы искусств имени Антония Тизенгауза // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 38.
2. Пішч, Г. «Вітанне»: учора, сёння, заўтра – свята / Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2002. – 19 чэрв. – С. 2.
3. Шапавалава, А. Прывітанне ад «Вітання» / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2007. – 7 чэрв. – С. 3.