Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль узорны дзіцячы народнай музыкі і песні «Званочкі». Пастаўскі раён, г. п. Варапаева

Ансамбль «Званочкі» быў створаны ў 1997 г. пры Варапаеўскай дзіцячай школе мастацтваў. Праз 10 год атрымаў званне «ўзорны». Акампанімент – баян, гармонік, цымбалы, дудачка, бас-гітара, барабан, тамбурын, трашчоткі, скрыначка. «Званочкі» выконваюць розныя п'есы, інструментальныя найгрышы, народныя песні ў апрацоўцы кіраўніка ансамбля Ігара Гваздзеўскага, які калісьці быў удзельнікам гэтага калектыву. Ансамбль – лаўрэат X абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зор» і рэспубліканскага тэлепраекта «Зорны шлях». У 2013 г. «Званочкі» прадставілі родную Пастаўшчыну падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў г. Быхаве, не раз станавіліся лаўрэатамі вялікага музычнага форуму – Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Жагула, В. Званочкі з Варапаева захапляюць усіх / В. Жагула // Пастаўскі край. – 2010. – 2 ліп. – С. 7.

2. Образцовый детский ансамбль народной музыки и песни «Званочкі» Воропаевской детской школы искусств // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 45.