Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гурт народны эстрадны «25 плюс-мінус». Пастаўскі раён, г. Паставы

Эстрадны калектыў «25 плюс-мінус» быў створаны ў 1993 г. на базе Пастаўскага раённага Дома культуры. У 1998 годзе ансамблю было прысвоена званне «народны».

У складзе групы – вопытныя выканаўцы, якія не прадстаўляюць свайго жыцця без эстраднай песні і музычнай творчасці.

У склад інструментальнай групы ўваходзяць клавішныя інструменты, гітара, баян.

Рэпертуар калектыву складаюць разнапланавыя творы, блізкія як моладзі, так і людзям старэйшага ўзросту. Гэта як сучасныя песні, так і песні мінулых гадоў, а таксама песні мясцовых аўтараў і кампазітараў.

Дзякуючы сваёй мабільнасці, ансамбль жаданы госць і на адкрытых сцэнічных пляцоўках, і на прадпрыемствах горада, і ў рэспубліканскіх санаторыях, і ў маленькіх сельскіх клубах. Не раз ён запрашаўся на абласны фестываль эстраднай песні ў г. Наваполацку, рэспубліканскі фестываль «Беларусь – мая песня» і на іншыя музычныя форумы. Калектыў годна прадстаўляў эстрадную аматарскую творчасць у Латвіі, Расіі і Польшчы.

3 2005 г. кіраўніком народнага эстраднага гурта «25 плюс-мінус» з'яўляецца Аляксей Конанаў.

 

Народны эстрадны гурт «25 плюс–мінус» Пастаўскага раённага Дома культуры. Фотаздымак з сайта http://www.postavy.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Касаткіна, Ф. Дваццацьпятнікам – 25 / Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2018. – 14 лістап. – С. 5.

2. Народная эстрадная группа «25 плюс-минус» Поставского районного Дома культуры // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 50.

3. Шапавалава, А. Музыка іх звязала / А. Шапавалава // Патрыёт (Ушачы). – 2004. – 13 лістап. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Творчество длиною в четверть века