Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны жаночы «Юнчанка». Пастаўскі раён, в. Юнькі

Жаночы клуб «Юнчанка» Юнькаўскага сельскага Дома культуры створаны ў 1997 г. У 2005 годзе калектыву прысвоена званне «народны».

Клуб «Юнчанка» – шматпрофільнае аб'яднанне, члены якога займаюцца кветкаводствам, саломапляценнем, вышываннем, кулінарыяй, хатнімі нарыхтоўкамі, а таксама рознымі жанрамі мастацкай творчасці. Таму, акрамя пасяджэнняў інфармацыйна-пазнавальнага характару і ўнутрыклубных мерапрыемстваў, тут праводзяцца тэматычныя тэатралізаваныя і музычныя праграмы для аўдыторыі, калі ўдзельнікі прапагандуюць свае захапленні, імкнуцца далучыць да гэтых творчых заняткаў іншых вяскоўцаў. У клубе склаліся свае традыцыі: адзначаюцца дні нараджэння ўдзельнікаў і іх галоўныя сямейныя падзеі.

«Юнчанка» – удзельнік многіх культурна-масавых мерапрыемстваў і лаўрэат аглядаў-конкурсаў, у тым ліку I рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці «Беларусь – мая песня», міжнародных фестываляў «Славянскі базар у Віцебску» і «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах. Праграма клуба «Юнькаўскія Вячоркі» была прадстаўлена на абласным тэлебачанні.

Кіраўніком клуба «Юнчанка» з'яўляецца Ніна Мальцава.

 

Народны жаночы клуб «Юнчанка» Юнькаўскага сельскага Дома культуры. Фотаздымк з сайта http://www.postavy.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Лойка, В. На фэсце ў Алашках / В. Лойка // Пастаўскі край. – 2018. – 22 жн. – С. 8.

2. Народный женский клуб «Юнчанка» Юньковского сельского Дома культуры // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 63.

3. Чатовіч, Л. Будуць жыць Юнькі – будзем з хлебам / Л. Чатовіч // Культура. – 2007. – 4–10 жн. – С. 12.