Клуб народны нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя». Пастаўскі раён, в. Кураполле
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 14:18
Народны клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя» дзейнічае з 1999 г. пры Курапольскім сельскім Доме культуры.
Клуб аб'ядноўвае культработнікаў раёна, якім знаёмы народныя песні, танцы, гульні, а таксама вядомыя здаўна на Пастаўшчыне стравы беларускай кухні, бо многія ўдзельнікі гэтага калектыву жывуць побач і пастаянна маюць зносіны з сапраўднымі знаўцамі мясцовых традыцый.
Клуб «Традыцыя» адлюстроўвае сінкрэтычнасць народнай культуры, спалучаючы ў сабе інтарэс да яе розных жанраў і выкарыстоўваючы іх у сваіх тэатралізаваных праграмах. Вывучэнне і папулярызацыя традыцыйнай абрадавай культуры Пастаўшчыны, якая аб'ядноўвае абрады, звычаі, песенны, танцавальны і гульнёвы фальклор, а таксама традыцыйная кухня розных рэгіёнаў Пастаўскага краю, – гэта ўсё цікавіць удзельнікаў калектыву.
Кіраўнік народнага клуба «Традыцыя» – Вікторыя Курто.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўскі, Р. «Стаўлю сноп на сто коп і на тысячу мерак...» / Р. Альшэўскі // Лiтаратура i мастацтва. – 2005. – 13–19 жн. – С. 10.
2. Народный клуб кухни, игры и обряда Куропольского сельского Дома культуры // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 62.