Студыя ўзорная вакальная эстрадная «Юніта». Пастаўскі раён, г. Паставы
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 14:21
Дзіцячая вакальная студыя «Юнта», удзельнікі якой упрыгожваюць сваімі нумарамі самыя разнастайныя святы і канцэрты, была створана ў 2005 г. Аксанай Нікалаевай. Праз 3 гады крапатлівай працы кіраўніка і ўдзельнікаў студыя стала ўзорным дзіцячым калектывам. Рэпертуар яго складаецца з дзіцячых і народных песень, твораў беларускай і расійскай эстрады. У 2012 г. салістка студыі Юлія Жыдкая стала пераможцай I рэспубліканскага праекта тэлекампаніі СТВ «Спяваючыя гарады». Таксама вялікім творчым дасягненнем калектыву ў 2013 г. стала 1 месца ў абласным этапе II Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «На крылах часу», які праходзіў на рэгіянальным дзіцячым свяце «Двина – Дзвіна – Даўгава». У цяперашні час калектывам кіруе Вольга Балотнікава.
ЛІТАРАТУРА
1. Образцовая вокальная эстрадная студия «Юнита» Поставского районного Дома культуры // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 51.