Хор народны ветэранаў вайны і працы «Памяць». Пастаўскі раён, г. Паставы
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 14:29
Хор ветэранаў вайны і працы Пастаўскага раённага Дома культуры створаны ў 1980 г. на базе клуба «Памяць». У 1990 годзе хору было прысвоена званне «народны».
У складзе хора ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы. Удзельнікі хора, асабліва ветэраны вайны, праводзяць вялікую работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і жыхароў горада Паставы.
У рэпертуары хора на сённяшні дзень налічваецца больш за 80 песень. Асноўнай тэмай з'яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. Але на гэтым рэпертуар не замыкаецца. Ёсць таксама песні пра Беларусь, рускія і беларускія народныя песні.
Выступленні хору перадаюць гледачам асаблівае адчуванне дачынення да гісторыі сваёй краіны, грамадзянскай мужнасці і чалавечай годнасці на раённых канцэртах галоўных дзяржаўных свят – Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пастаўскія ветэраны пабывалі з канцэртамі ў Мінску, Віцебску, Полацку, Наваполацку і іншых гарадах Беларусі. Калектыў – нязменны лаўрэат і дыпламант абласнога свята-конкурсу народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».
Мастацкі кіраўнік хора – Рагіня Павел Пятровіч.
ЛІТАРАТУРА
1. Захарэвіч, Н. Крыніца ўзнёслай духоўнасці / Н. Захарэвіч // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 21 мая. – С. 2.
2. Казакевич, Т. Многая Вам лета, маэстро! / Т. Казакевич // Пастаўскi край. – 2008. – 1 сак. – С. 11.
3. Курыловіч, П. Песня жыць дапамагае / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2010. – 20 лют. – С. 3.
4. Народный хор ветеранов войны и труда Поставского районного Дома культуры // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 47.
5. Пішч, Г. Песняй сэрцы яднаюць / Г. Пішч // Пастаўскi край. – 2005. – 23 лют. – С. 3.
6. Ткачова, Н. У страі застаюцца заўсёды / Н. Ткачова // Пастаўскі край. – 2000. – 23 лют. – С. 3.
7. Трафімовіч, А. «Не старэюць душой ветэраны...» / А. Трафімовіч // Пастаўскi край. – 2007. – 7 чэрв. – С. 5.