Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гурт фальклорны «Антошкі». Лепельскі раён, в. Велеўшчына

Фальклорны гурт «Аношкі» быў створаны ў 1995 годзе пры Велеўшчынскім сельскім Доме культуры.

«Аношкі» неаднаразова прымалі ўдзел у фальклорных фестывалях у Польшчы.

Паслухаць удзельніц гуртка прыязджаюць турысты з Германіі, Галандыі і Францыі.

Галоўная мэта дзейнасці – адраджэнне, аднаўленне, выкананне беларускіх абрадавых і пазаабрадавых фальклорных твораў.

Кіраўнік калектыву – Ганна Міхайлаўна Дзямко.

Удзельніцы фальклорнага гуртка – Валянціна Іванаўна Крыцкая (Аношкі), Кацярына Міхайлаўна Кандыбайла (Замошша) і Софья Пятроўна Кузьміч (Сталюгі). Жанчыны спяваюць фальклорныя і народныя песні, частушкі.

З удзелам гуртка «Аношкі» ў Велеўшчыне праходзіць зімовы абрад «Жаніцьба Цярэшкі».

Калектыў выступае на раённых святах, удзельнічае ў народных гуляннях і ва ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў вёсцы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гурт «Аношкі» / падрыхт. С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2010. – 6 крас. – С. 4.