Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны народнай песні «Крынічанька». Глыбоцкі раён, г. Глыбокае

Народны ансамбль народнай песні «Крынічанька» Глыбоцкага раённага Дома культуры створаны ў 1987 г., з 1990 г. мае званне народнага. Кіруе музычным калектывам Кацярына Глебкоўская.У рэпертуары ансамбля больш за 40 твораў. Гэта вясельныя, купальскія, жніўныя, калядныя, беларускія народныя песні, жарты, танцы Глыбоччыны, у т. л. «Ой, рана на Івана», «Цераз рэчаньку», «Ой, сівы конь бяжыць», «Каля кузні», «Па возеры», «Вясна-красна».

Калектыў пастаянна ўдзельнічае ў гарадскіх, раённых, абласных святах. Ансамбль удзельнічаў у мерапрыемствах 2-га Усесаюзнага фестывалю польскай песні, ва ўрачыстасцях у Віцебску, прысвечаных 60-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, рэспубліканскім свяце, прысвечаным 500-годдзю з дня нараджэння Ф. Скарыны ў г. Полацку, даваў канцэрты ў латвійскіх гарадах Рыга, Даўгаўпілс, сродкі ад якіх былі пералічаны ў фонд Чарнобыля і інш. Пра творчасць ансамбля «Крынічанька» зняты дакументальны фільм.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ансамбль народнай песні «Крынічанька» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 432.

2. Жыгуноў, А. Ягоным лёсам стала музыка / А. Жыгуноў // Веснiк Глыбоччыны. – 2008. – 23 студз. – С. 4.

3. Калантай, Т. Песні «Крынічанькі» плылі на «Пеўчым полі» / Т. Калантай // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 25 ліп. – С. 4.

4. Капшуль, А. «Крынічанька» радуе сваёй творчасцю / А. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2004. – 9 кастр. – С. 7.

5. Хайноўская, А. Верныя песням / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 5 лістап. – С. 8.