Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сасноўка, бальніца рэспубліканская туберкулёзная. Віцебскі раён

 

Афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская туберкулёзная бальніца «Сасноўка»
Месца знаходжання Віцебская вобл., Віцебскі р-н, в. Сасноўка
Сайт http://www.sosnovka.by

 

Рэспубліканская туберкулёзная бальніца «Сасноўка» – спецыялізаваная бальніца для лячэння хворых на сухоты.

Размешчана за 14 км ад Віцебска і 800 м ад чыгуначнай станцыі Сасноўка.

Была заснавана на месцы былой панскай сядзібы ў 1921 г. (па некаторых дадзеных – у 1920 г.) як санаторый. У 1924 г. санаторый быў зачынены пасля пажару. З 1928 г. зноў адкрыты як усебеларускі туберкулёзны санаторый.

1 красавіка 2005 г. санаторый стаў рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцай.

Бальніца размешчана ў 4 лячэбных карпусах у змешаным лесе, непадалёку ад возера Гародна.

Асноўныя лекавыя фактары: клімат і спецыяльныя медыкаментозныя сродкі. Працуюць тэрапеўтычнае, пасляаперацыйнае аддзяленні, аэрасалярый, водалячэбніца, інгаляторый, клініка-дыягнастычныя і лячэбныя кабінеты. Лечаць хворых на актыўныя формы сухот лёгкіх.

 

Рэспубліканская туберкулёзная бальніца «Сасноўка», Віцебскі раён. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.comРэспубліканская туберкулёзная бальніца «Сасноўка», адзін з лячэбных карпусоў, Віцебскі раён. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. За здоровьем в «Сосновку» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2005. – 28 ліп. – С. 3.

2. Диканова, Т. Обновляется «Сосновка» / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 22 лістап. – С. 4.

3. Диканова, Т. «Сосновка» особого назначения / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2010. – 20 ліп. – С. 2.

4. Краско, Н. Сасноўка, у чысціні тваёй... / Н. Краско // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 24 февр. – С. 3.

5. Ляшук, С. Отдохнул – и стал здоровее / С. Ляшук // Народнае слова. – 2007. – 13 кастр. – С. 8.

6. Павлова, Е. «Сосновка» жива / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2003. – 18 нояб. – С. 1.