Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аўдошка Мікалай Пятровіч

Дата нараджэння
12.03.1934
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Меніца
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Аўдошка Мікалай Пятровіч нарадзіўся 12 сакавіка 1934 года ў в. Меніца Полацкага раёна.

Скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум. У 1954, 1957–1958 гг. – інструктар Ветрынскай РК ЛКСМБ. У 1954 годзе быў прызваны ў Савецкую армію. Пасля звальнення ў запас у 1958 годзе працаваў інструктарам Ветрынскага райкама, а затым Полацкага ГК КПБ. У 1960 годзе быў абраны сакратаром парткама саўгаса «Банонь» Полацкага раёна. З 1963 года працаваў майстрам упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі, намеснікам старшыні пострайкама прафсаюза, намеснікам дырэктара завода ЖБВ Наваполацкага трэста № 16 «Нафтастрой».

Пасля заканчэння ў 1969 годзе Ленінградскай Вышэйшай прафсаюзнай школы працаваў начальнікам будаўнічага ўпраўлення трэста № 24 «Спецмантажстрой». З 1976 года – кіраўнік Светлагорскага будтрэста № 20 Гомельскай вобласці. З 1980 года – намеснік начальніка Гомельскага домабудаўнічага камбіната. З 1988 года – намеснік старшыні калгаса «Шлях да камунізму» в. Лапаціна Гомельскага раёна.

Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аўдошка М. П. было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы (прадстаўлены да звання ў 1979 г., атрымаў медаль у 2001 г.)

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За доблесную працу», нагрудным знакам «За заслугі ў будаўніцтве» і іншымі знакамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Авдошко Николай Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 6.

2. Авдошка Николай Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 192.

3. Ашковдо Николай Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 26.

4. Авдошко Николай Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь, 2005: к 60-летию Победы в Великой Отечественной войне : энциклопедия : в 2 т. / авт.-сост. А. И. Котов : под ред. И. В. Чекалова. – Мінск : Мэджик-Бук, 2005. – С. 8.