Альсмік Пётр Іванавіч
Альсмік Пётр Іванавіч нарадзіўся 27 лютага 1907 года ў в. Выдрэя Лёзненскага раёна, беларускі селекцыянер-бульбавод.
У 1929 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працоўную дзейнасць пачаў малодшым асістэнтам аддзела селекцыі Новазыбкаўскай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі.
У 1941–1944 гг. – аграном гаспадаркі «Заазер'е» Мінскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны – радавы спецгрупы партызанскага атрада Мінскага падпольнага гаркама КП Беларусі.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з 1944 года працаваў аграномам, з 1945 года – загадчык аддзела селекцыі бульбы, намеснік дырэктара па навуковай працы Беларускай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі.
З 1956 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце бульбаводства і агародніцтва.
Распрацаваў прыёмы селекцыі бульбы на ранняспеласць, высокую крухмалістасць і колькасць бялкоў у клубнях, устойлівасць да раку. Вывеў больш за 10 высокаўраджайных, з добрымі смакавымі якасцямі і вялікай колькасцю крухмалу, сартоў бульбы.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 19 кніг і брашур, з іх 6 манаграфій.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951, 1974). Доктар сельскагаспадарчых навук (1953), прафесар (1968), акадэмік. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1966 годзе П. І. Альсміку было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, 3 ордэнамі Працоўнага Чыронага Сцяга, ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», залатым медалем імя І. У. Мічурына, 4 залатымі і 3 сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР.
Памёр Пётр Іванавіч 2 красавіка 1992 года. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар славутага земляка.
ЛІТАРАТУРА
1. Альсмик Петр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 15.
2. Альсмик Петр Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 194.
3. Альсмик Петр Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 30.
4. Каліна, В. Акадэмік, лаўрэат / В. Каліна // Віцебскі рабочы. – 1978. – 30 снеж. – С. 3.
5. Лысенко, З. Основоположник отечественной школы селекции картофеля / З. Лысенко // Аграрная экономика. – 2008. – № 5. – С. 45–54.
6. Марушевский, А. Имя из легенды / А. Марушевский // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 1999. – 17 жн. – С. 3.
7. Маханько, Л. Конструктор «второго хлеба» / Л. Маханько, И. Колядко, Л. Незаконова // Белорусская нива. – 2007. – 27 февр. – С. 2.
8. Перапечына, Я. Альсмік Пётр Іванавіч / Я. Перапечына // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2006. – 25 лют. – С. 2.
9. Родоначальник картофельной селекции: к 105-летию со дня рождения академика Петра Ивановича Альсмика [из Лиозненского района] // Белорусская нива. – 2012. – 28 февр. – С. 3.