Антонаў Аляксей Гаўрылавіч
Антонаў Аляксей Гаўрылавіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Вымна Віцебскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі медінстытут (1948). Працаваў загадчыкам Высачанскага ўрачэбнага ўчастка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. З 1958 г. – галоўны ўрач Высачанскай участковай бальніцы. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі. Заслужаны ўрач БССР (1968). Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1978 г.
Памёр 31 мая 1990 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Антонаў Аляксей Гаўрылавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка–дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 673-674.
2. Антонов Алексей Гаврилович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 199.
3. Львоў, Б. Герой працы – з Вымна / Б. Львоў // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2000. – 12 кастр. – С. 2.
4. Менжинская, В. Чтобы человек жил! / В. Менжинская // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск: Беларусь, 1984. – С. 19–22.
5. Пукшанскі, А. Спадчына Героя / А. Пукшанскі // Звязда. – 2005. – 26 лют. – С. 2.