Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Арцёменка Ганна Фёдараўна

Дата нараджэння
03.12.1924
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Беляі
Дата смерці
31.07.2010
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1971)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Арцёменка Ганна Фёдараўна нарадзілася 3 снежня 1924 года ў в. Беляі Полацкага раёна ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сямігадовай школы ў в. Струнне паступіла ў Полацкае педвучылішча (ссылка на Полацкі каледж ВДУ імя П. М. Машэрава), дзе правучылася 1 год. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны вярнулася ў родную вёску.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1944 годзе эканамістам абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Полацку. 3 1950 года – вязальшчыца Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ».

У 1962 годзе ўступіла ў шэрагі КПСС, была абрана дэпутатам абласнога Савета народных дэпутатаў.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за паспяховае выкананне заданняў 8-га пяцігадовага плана 5 красавіка 1971 года.

Узнагароджана ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Дэлегат XV з'езда прафсаюзаў СССР.

Памёрла Ганна Фёдараўна 31 ліпеня 2010 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арцёменка Ганна Фёдараўна // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 629.

2. Артеменко Анна Федоровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 200.

3. Артеменко Анна Федоровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 34.

4. Артёменко Анна Фёдоровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 22.

5. Гужва, Г. Кимовка / Г. Гужва // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 23–27.