Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асяненка Васіль Мікалаевіч

Дата нараджэння
31.01.1916
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Ліпнікі
Дата смерці
13.06.1977
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Асяненка Васіль Мікалаевіч нарадзіўся 31 студзеня 1916 года ў в. Ліпнікі Пастаўскага раёна.

Да вайны працаваў у Вілейскім абласным упраўленні Народнага камісарыята унутраных спраў.

У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандзіра па разведцы атрада імя Суворава. Камандзір атрада «Слава» брыгады імя Варашылава, адначасова з красавіка 1942 года па ліпень 1944 года – сакратар Пастаўскага падпольнага райкама камсамола.

Пасля вайны працаваў намеснікам старшыні Пастаўскага, старшынёй Астравецкага, Вілейскага і Глыбоцкага райвыканкамаў. У 1958 годзе быў абраны першым сакратаром Дунілавіцкага, а ў 1964 годзе – Глыбоцкага райкамаў КПБ.

У 1966 годзе за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Асяненка В. М. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені.

3 1964 года працаваў 1-м сакратаром Глыбоцкага райкама партыі, у 1967–1976 гг. – старшынёй партыйнай камісіі пры Віцебскім абкаме КПБ. Член ЦК КПБ у 1966–1971 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947–1951, 1963–1967 гг.

Памёр Васіль Мікалаевіч 13 чэрвеня 1977 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асяненка Васіль Мікалаевіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 491.

2. Зиборова, Е. Глубоччина богата трудолюбивыми людьми / Е. Зиборова // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 2 сак. – С. 3.

3. Мандрик, И. Высший долг коммуниста / И. Мандрик // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 240–243.

4. Осененко Василий Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 265–266.

5. Осененко Василий Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 286.

6. Осененко Василий Николаевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 168.

7. Філановіч, В. Падарылі музею Зорку Героя / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2016. – 6 лют. – С. 2.