Бабіч Віктар Канстанцінавіч
Бабіч Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся 22 лістапада 1935 года ў в. Зальхаўе Бярэзінскага сельсавета. У 1954 годзе скончыў Бярэзінскую сярэднюю школу і быў прызваны на службу ў Савецкую армію. Служыў шафёрам у г. Свярдлоўску. Пасля заканчэння службы па камсамольскай пуцёўцы паехаў працаваць рабочым-праходчыкам на Тайбінскую вугальную шахту.
У 1962 годзе пераехаў на працу ў Салігорск. Спачатку працаваў шафёрам аўтобуса аўтабазы № 5, а з 1965 года – на камбінаце «Беларускалій». Быў праходчыкам, машыністам самаходнага вагона, памочнікам машыніста камбайна, брыгадзірам камбайнавай брыгады. З 1976 года працаваў электраслесарам, дзяжурным па рамонце абсталявання камбіната.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974–1979 гг.
Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена ў 1971 годзе.
Жыў у г. Салігорску.
Памёр у 1997 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Бабіч Віктар Канстанцінавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 602.
2. Бабич Виктор Константинович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 202.
3. Палачанін, Ф. А. Віктар Канстанцінавіч Бабіч // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 42–43.