Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Барашкін Дзмітрый Іванавіч

Дата нараджэння
01.09.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Шавялі
Дата смерці
20.02.2004
Род дзейнасці
сталявар
металургічная прамысловасць
удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Ганаровы грамадзянін г. Мінска (1968)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Барашкін Дзмітрый Іванавіч нарадзіўся 1 верасня 1922 года ў в. Шавялі Лёзненскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1940 годзе ў г. Віцебск рабочым трэсту «Белпрамстрой».

Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў у атрадзе «Прагрэс» брыгады «Аляксея».

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з 1944 года працаваў на будаўніцтве Мінскага аўтамабільнага завода рознарабочым. З 1945 года – памочнік сталявара, у 1947–1972 гг. – сталявар. Пры ўдзеле Д. І. Барашкіна была ўдасканалена сталеплавільная печ, што дало магчымасць атрымліваць больш за 6 тон вадкага металу за адно плаўленне.

З 1972 года – рабочы, з 1979 года – слесар-сантэхнік жыллёва-камунальнага аддзела Мінскага аўтазавода.

За выдатныя заслугі ў развіцці аўтамабілебудавання, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і праяўленую працоўную доблесць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Барашкіну Д. І. у 1966 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955–1967 гг. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1968).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалем «Партызану Айчыннай вайны» II ступені і інш.

Памёр Дзмітрый Іванавіч 20 лютага 2004 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барашкін Дзмітрый Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 568.

2. Барашкин Дмитрий Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 35.

3. Барашкин Дмитрий Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 203.

4. Барашкин Дмитрий Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 40.

5. Наш славуты зямляк // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1979. – 9 кастр. – С. 2.

6. Савицкий, А. Сверяю жизнь по времени : повесть о сталеваре Минского автозавода Д. И. Барашкине / А. Савицкий. – Москва : Профиздат, 1971. – 207 с.