Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Баркоўскі Захар Іванавіч

Дата нараджэння
03.09.1911
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Ліплянск
Дата смерці
04.10.1995
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
сельская гаспадарка
Навуковае званне
Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1972)
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1971)
Заслужаны аграном БССР (1966)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Баркоўскі Захар Іванавіч нарадзіўся 3 верасня 1911 года ў в. Ліплянск Сенненскага раёна.

У 1933 годзе скончыў Смаленскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Аграном, дырэктар саўгаса «Побалава» Рагачоўскага раёна (1934–1939).

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў арганізатарам партызанскага руху ў Багушэўскім раёне. У 1943 годзе прызначаны намеснікам камісара атрада «Мсцівец» 2-й партызанскай брыгады імя К. Заслонава.

З 1944 года – дырэктар эксперыментальнай базы «Вусце» Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства Аршанскага раёна. У 1957 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці (1971).

Заслужаны аграном БССР (1966). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1972).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

Памёр 4 кастрычніка 1995 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баркоўскі Захар Іванавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 524.

2. Баркоўскі Захар Іванавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 21–22.

3. Борковский Захар Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 85.

4. Борковский Захар Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 206.

5. Борковский Захар Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 50.

6. Вепарок, Г. Чалавека атэстуе ніва / Г. Вепарок // Ленінскі прызыў (Орша). – 1971. – 17 крас. – С. 2.

7. Вучоны ад зямлі / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 19 верас. – С. 5.

8. Іўеў, Л. Чалавек-легенда, чалавек-эпоха / Л. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2011. – 8 кастр. – С. 2.

9. Каралёў, Г. 120 старонак гісторыі / Г. Каралёў // Віцебскі рабочы. – 1987. – 28 крас. – С. 2.

10. Королев, Г. Земля-кормилица / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 33–38.

11. Лазука I. Помняць яго ў «Вусцi» / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. – 2000. – 6 студз. – С. 2.

12. Маркевич, Н. Человек, который возродил гидротаран / Н. Маркевич // Белорусская нива. – 2011. – 29 сент. – С. 15.

13. Рыжиков, А. Человек-эпоха / А. Рыжиков // Аршанская газета. – 2011. – 3 верас. – С. 3.