Бароўскі Браніслаў Адольфавіч
Бароўскі Браніслаў Адольфавіч нарадзіўся 13 ліпеня 1913 года ў г. Оршы. У 1929–1941 гадах працаваў тынкоўшчыкам. Уздельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 г. старшы сяржант 694-га палка спецыяльнага прызначэння. За адзнаку ў баі быў узнагароджаны медалём «За адвагу».
У снежні 1945 г. звольнены з ваеннай службы і працаваў тынкоўшчыкам Аршанскага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 3.
З’яўляўся ўдарнікам камуністычнай працы, членам групы народнага кантролю рамонтна-будаўнічага ўпраўлення.
За высокія паказчыкі ў рабоце па выкананню планаў 8-й пяцігодкі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1971 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
Памёр 30 мая 2000 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Аб узнагароджанні таварышча Бароўскага Б. А. ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР : Указ Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР // Віцебскі рабочы. – 1983. – 13 ліп. – С. 3.
2. Амельченко, Л. Ветеран-наставник / Л. Амельченко // Советская Белоруссия. – 1976. – 15 апр. – С. 2.
3. Бароўскі Браніслаў Адольфавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 396.
4. Боровский Бронислав Адольфович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 207.
5. Боровский Бронислав Адольфович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 50.
6. Кандраль, И. Стрелок-радист машины боевой / И. Кандраль // Армия. – 2009. – № 6. – 34–35.
7. Пайкин, Е. По ступенькам пятилеток / Е. Пайкин // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва [и др.]. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 43–46.