Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Быкава Надзея Паўлаўна

Дата нараджэння
15.12.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Цярэшкі
Дата смерці
16.09.2003
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Быкава Надзея Паўлаўна нарадзілася 15 снежня 1922 года ў в. Цярэшкі.

Пасля заканчэння школы паступіла ў Полацкае педвучылішча. Але ўсё змяніла вайна. Калі ў вёску ўварваліся фашысты, Надзея Паўлаўна стала партызанскай разведчыцай. З 1 красавіка па верасень 1943 года была сувязной у партызанскай брыгадзе.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працавала ў бухгалтэрыі калгаса імя Кірава Верхнядзвінскага раёна.

У 1945–1949 гг. даярка калгаса імя Кірава Верхнядзвінскага раёна, 1949–1959 гг. – звеннявая па вырошчванні лёну, даярка калгаса «Серп і молат», з 1960 года звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе імя Кірава.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 жніўня 1966 года Быкавай Н. П. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы за атрыманне ўстойлівых ураджаяў лёну і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

Узнагароджана ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Памёрла Надзея Паўлаўна 16 верасня 2003 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быкава Надзея Паўлаўна // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – 233.

2. Быкова Надежда Павловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 113.

3. Быкова Надежда Павловна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 211.

4. Быкова Надежда Павловна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 57.

5. Зубрицкий, Э. Та самая земля / Э. Зубрицкий // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 52–55.

6. Зубрыцкі, Э. Тая самая зямля : нарыс / Э. Зубрыцкі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1981. – 13 кастр. – С. 3.