Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Быхоўскі Абрам Ісаевіч

Дата нараджэння
29.08.1895
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна
Дата смерці
22.11.1972
Воінскае званне
генерал-лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1942)
ордэн Леніна – тройчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн «Знак Пашаны»
ордэн Суворава I ступені
ордэн Айчыннай вайны I ступені

БЫХОЎСКІ АБРАМ ІСАЕВІЧ нарадзіўся 29 жніўня 1895 года ў горадзе Дуброўна.

Абрам Ісаевіч вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе, а ў 1911 годзе пачаў працоўную дзейнасць з працы на «Дняпроўскай мануфактуры» (цяпер Дубровенскі льнозавод), пасля быў сартавальнікам лесу, дзясятнікам на будоўлі. У 1924 годзе скончыў Шосткінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум і атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка, а ў 1927 годзе скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут.

Працаваў на машынабудаўнічых прадпрыемствах Іжэўска і іншых гарадоў. 13 гадоў узначальваў Пермскі абаронны завод. Асноўная яго дзейнасць на гэтым прадпрыемстве прыйшлася на ваенныя і першыя пасляваенныя гады.

За поспехі ў рабоце на абарону краіны ў чэрвені 1942 года Абраму Ісаевічу Быхоўскаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

За развіццё савецкай ваеннай індустрыі Абрам Ісаевіч Быхоўскі быў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Суворава I ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Яму было прысвоена званне генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы.

Памёр Абрам Ісаевіч 22 лістапада 1972 года ў Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быхоўскі Абрам Ісаевіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 512.

2. Быховский Абрам Исаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 213.

3. Быховский Абрам Исаевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 58.

4. Долготович, Б. Д. «Все для фронта! Все для победы!» / Б. Д. Долготович // Директор. – 2016. – № 8. – С. 60–61.

5. Шычко, С. Абаронца з Беларусі / С. Шычко // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 35 (верас.). – С. 4.