Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чарвякоў Яўген Трафімавіч

Дата нараджэння
24.01.1925
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Дата смерці
30.05.2016
Род дзейнасці
работнік чыгункі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені
медаль «Серп і Молат»
знак «Ганаровы чыгуначнік»
знак «Выдатны паравознік»
знак «Выдатны работнік Беларускай чыгункі»
медалі

Чарвякоў Яўген Трафімавіч нарадзіўся 24 студзеня 1925 года ў г. п. Шуміліна.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны з Віцебска ў Арэнбург, дзе адразу ж паступіў у чыгуначнае вучылішча № 4, якое скончыў у снежні 1942 года, і працаваў памочнікам машыніста паравоза ў дэпо станцыі Арэнбург.

У 1943 годзе прызваны на ваенную службу і накіраваны ў асаблівы рэзерв паравознай калоны № 960, якая фарміравалася на Арэнбургскай чыгунцы для перавозкі ваенных грузаў да ліній фронту. У канцы снежня 1944 года загадам Дзяржаўнага камітэта абароны і Народнага камісарыята шляхоў зносін паравозную калону перадалі Омскай чыгунцы для аказання дапамогі па перамяшчэнні войск на Далёкі Усход.

У 1947 годзе вярнуўся у Віцебск. Скончыў школу машыністаў паравоза, школу машыністаў цеплавоза (1961).

З 1961 года працаваў машыністам паравоза, з 1965 г. – машыністам цеплавоза, у 1976–1991 гг. – машыністам-інструктарам у лакаматыўным дэпо станцыі Віцебск Беларускай чыгункі.

У 1976 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

У 1977–1981 гг. – член ЦК КПБ.

Узнагароджаны медалём «Серп і Молат», ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі, а таксама знакамі «Ганаровы чыгуначнік», «Выдатны паравознік» і «Выдатны работнік Беларускай чыгункі».

Памёр 30 мая 2016 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буткевич, С. Наставник / С. Буткевич // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 321–325.

2. Дроздова, Н. Есть только миг... / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 30 апр. – С. 2.

3. Дроздова, Н. Но менять не любил я пути... / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 24 июня. – С. VI.

4. Евгений Трофимович Червяков // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 512.

5. Іванова, С. Чыгуначнік Чарвякоў / С. Іванова // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 9 студз. – С. 4.

6. Камлёва, Н. С мечтой о мирном небе / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2015. – 30 апр. – С. 3.

7. Кузьміч, Т. Пуцёўка на служэнне чыгунцы / Т. Кузьміч // Віцебскі рабочы. – 2013. – 2 сак. – С. 3.

8. Кузьміч, Т. Франтавая загартоўка / Т. Кузьміч // Звязда. – 2015. – 22 жн. – С. 5.

9. Кузьміч, Т. Чыгунцы аддадзена паўвека / Т. Кузьміч // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 30 мая. – С. 2.

10. Медаль за бой, медаль за труд / подгот. В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 23 янв. – С. 11.

11. Пиульский, Г. Характер железнодорожника / Г. Пиульский // Железнодорожник Белоруссии. – 2010. – 24 апр. – С. 14.

12. Червяков Евгений Трофимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 586.

13. Червяков Евгений Трофимович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 315.

14. Червяков Евгений Трофимович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 232.