Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чуйкін Міхаіл Фаміч

Дата нараджэння
02.10.1933
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Міхалінава
Дата смерці
12.01.1967
Род дзейнасці
работнік горнай прамысловасці
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1965)
ордэн Леніна

ЧУЙКІН МІХАІЛ ФАМІЧ нарадзіўся 2 кастрычніка 1933 года ў вёсцы Міхалінава Дубровенскага раёна.

Пасля службы ў арміі ў 1956 годзе пачаў працаваць на Кіраўскім рудніку ў Мурманскай вобласці, спачатку насільшчыкам, затым праходчыкам, а пасля заканчэння курсаў (1964) – майстрам-узрыўніком.

У 1961 годзе ён у ліку першых гарнякоў прыйшоў на цяжкі ўчастак – будаўніцтва другой чаргі рудніка і працаваў там у складзе хуткаснай горнапраходчай брыгады. Унёс вялікі ўклад у справу своечасовага ўвода новых магутнасцей руднай базы.

За выдатныя вытворчыя дасягненні пры будаўніцтве і асваенні вытворчых магутнасцей горнаруднай базы ў сакавіку 1965 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

12 студзеня 1967 года пры выкананні службовых абавязкаў яго жыцце трагічна абарвалася. У горадзе Кіраўск адна з вуліц носіць імя Міхаіла Фаміча Чуйкіна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пятрова, М. Вуліца імя Міхаіла Чуйкіна / М. Пятрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1996. – 17 ліп. – С. 2.

2. Сяргееў К. ...І ў мірнай працы / К. Сяргееў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1996. – 21 чэрв. – С. 4.

3. Чуйкін Міхаіл Фаміч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 503.

4. Чуйкин Михаил Фомич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 316.

5. Чуйкин Михаил Фомич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 233.