Даўгаплоск Барыс Аляксандравіч
Даўгаплоск Барыс Аляксандравіч нарадзіўся 31 кастрычніка 1905 года ў г. Лукомль Чашніцкага раёна. У 1931 годзе скончыў хімічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. У 1932–1946 гг. працаваў на заводах па вытворчасці сінтэтычнага каўчуку. Выкладаў у Яраслаўскім тэхналагічным інстытуце. З 1945 года – прафесар.
Наш зямляк не проста здолеў стаць чалавекам адукаваным. Барыс Аляксандравіч –навуковец з вялікім імем, унёс значны ўклад у развіццё як прыкладной хіміі, так і хімічнай вытворчасці ў СССР.
За 50 год навуковай працы апублікаваў звыш 450 навуковых артыкулаў, 4 манаграфіі. Яго працы вядомы ў краіне і за мяжой. Ён стварыў асновы сінтэзу каўчуку метадам эмульсійнай полімерызацыі. З'яўляецца таксама аўтарам іншых навуковых адкрыццяў.
За сваю творчую працу быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнам Дружбы народаў; двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двойчы адзначаны Дзяржаўнымі прэміямі СССР.
Доктар хімічных навук. Акадэмік АН СССР, РАН.
У 1984 годзе Б. А. Даўгаплоску было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Памёр Барыс Аляксандравіч 18 ліпеня 1994 года. Пахаваны ў Маскве на Данскіх могілках.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрович, Ю. Учёный с большим именем / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 17 лістап. – С. 5.
2. Даўгаплоск Барыс Аляксандравіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 435.
3. Долгоплоск Борис Александрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 88.
4. Ими гордится земля лукомльская // Чашникский район. Агрогородок «Лукомль» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 2.
5. Торбина, И. Химик и медик Долгоплоски / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 17 лістап. – С. 4, 7.