Дабравольскі Канстанцін Дзмітрыевіч
Дабравольскі Канстанцін Дзмітрыевіч нарадзіўся 7 лютага 1941 года ў в. Галінова Шаркаўшчынскага раёна. У 1948 годзе пайшоў вучыцца ў Казакоўскую сямігадовую школу. Далей вучыцца не меў магчымасці, бо трэба было дапамагаць сям'і. У 1956 годзе пайшоў працаваць у калгас імя Леніна механізатарам. У арміі закончыў курсы трактарыстаў. У снежні 1963 года вярнуўся на радзіму, дзе працягваў працаваць трактарыстам. Працаваў у родным калгасе да выхаду на пенсію ў 1996 годзе.
Кавалер ордэна Працоўнай Славы (тройчы). Шмат разоў адзначаўся ганаровымі граматамі, дыпломамі, каштоўнымі падарункамі.
Канстанцін Дзмітрыевіч жыве ў г. п. Шаркаўшчына.
ЛІТАРАТУРА
1. Дабравольскі Канстанцін Дзмітрыевіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 422.
2. Добровольский Константин Дмитриевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / редкол.: М. П. Кузьмич [и др.] ; сост. М. Н. Пригожий. – Витебск : Витебская областная типография, 2009 – С. 332.
3. Наша родина здесь, над Дисною-рекой... = Our motherland is here over Disna river... : фотоальбом / [Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. – 38 с.