Дарафеенка Раіса Ільінічна
Дарафеенка Раіса Ільінічна нарадзілася 1 ліпеня 1933 года ў в. Старынцы Віцебскага раёна. З мнагадзетнай сялянскай сям'і.
Вучылася ў Шапуроўскай пачатковай школе, у канцы вайны была эвакуіравана.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала паляводам, даяркай, свінаркай ў калгасе імя Калініна.
Вырасціла 3 дзяцей.
За дасягнутыя поспехі ў працы ў 1966 г. узнагароджана ордэнам Леніна і залатым медалём «Серп і молат». У тым жа годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Памерла 6 мая 2000 года пасля працяглай хваробы.
ЛІТАРАТУРА
1. Барысевіч, А. Прызванне / А. Барысевіч // Ленінская праўда (Віцебск). – 1980. – 16 кастр. – С. 2.
2. Дарафеенка Раіса Ільінічна // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 674.
3. Дорофеенко Раиса Ильинична // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 234.
4. Дорофеенко Раиса Ильинична // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 89.