Дмітрачэнка Аляксандр Пятровіч
Дмітрачэнка Аляксандр Пятровіч нарадзіўся 1 верасня 1900 года ў г. п. Ула Бешанковіцкага раёна. Пасля заканчэння ў 1922 годзе Сцябутаўскага сельскагаспадарчага інстытута працаваў у Ленінградзе. У 1939–1946 гг. у Валагодскім малочным інстытуце, з 1976 года – прафесар-кансультант. У 1945–1956 гг. – загадчык кафедры Ленінградскага ветэрынарнага інстытута. Распрацоўваў пытанні эфектыўнасці выкарыстання і ацэнкі каларыйнасці кармоў, распрацоўкі прынцыпаў нарміравання кармлення буйной рагатай жывёлы, выкарыстання электронна-вылічальнай тэхнікі для складання аптымальных рацыёнаў кармлення жывёлы. Прафесар (1934), доктар сельскагаспадарчых навук (1947).
У 1961 годзе было прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі РСФСР». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аляксандру Пятровічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Памёр 8 жніўня 1981 года.
Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы, двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, сярэбраным медалём ВДНГ СССР.
ЛІТАРАТУРА
1. Дмитроченко Александр Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 87.
2. Дмитроченко Александр Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич (пред.) [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 232.